«Пакланенне мудрацоў» () — няскончаная карціна пэндзля вялікага італьянскага мастака Леанарда да Вінчы, якая захоўваецца ў галерэі Уфіцы. Замоўленая манахамі-аўгусцінцамі з кляштара Сан Доната ў Скапета ў 1481 годзе, яна так і засталася незавершанай, паколькі праз год мастак адбыў у Мілан, і заказчыкі, заклапочаныя тым, што яго адсутнасць зацягваецца, звярнуліся да Філіпіна Ліпі, чыё «Пакланенне мудрацоў» таксама знаходзіцца ў музеі Уфіцы.
Кампазіцыя «Пакланенні мудрацоў» Леанарда незвычайная і, як відаць, амаль не мае аналагаў у італьянскім жывапісе. На заднім плане віднеюцца разваліны нейкага палаца (па некаторых версіях — язычніцкага храма), вершнікі на конях, ледзь пазначаныя скалы ўдалечыні; у цэнтры карціны намалявана Марыя з нованароджаным Ісусам, акружаная паломнікамі, які прыйшлі пакланіцца Сыну Божаму. Свабоднае месца на пярэднім плане «прызначаецца» гледачу. Малады чалавек справа, меркавана — сам Леанарда ва ўзросце 29 гадоў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Карціны Леанарда да Вінчы Катэгорыя:Карціны паводле сюжэтаў Новага Запавету Катэгорыя:Няскончаныя карціны