Музей фінскай архітэктуры (, ) — музей у горадзе Хельсінкі (Фінляндыя).

Агульныя звесткі

Музей быў заснаваны ў 1956 годзе і з'яўляецца другім найстарэйшым у свеце музеем архітэктуры. Музей фінскай архітэктуры быў створаны на базе фатаграфічнай калекцыі фінскай асацыяцыі архітэктараў (SAFA), якая была створана ў 1949 годзе.

Музей арганізуе выстаўкі ў Фінляндыі і за мяжой. Музей мае архіў і бібліятэку і падае тэхнічныя, навукова-даследчыя, выдавецкія і інфармацыйныя паслугі.

Будынак музея быў спраектаваны Магнусам Ш'ерфбекам ў стылі неарэнесансу, будаўніцтва было завершана ў 1899 годзе. Спачатку дом выкарыстоўваўся для размяшчэння навуковых арганізацый і ўстаноў універсітэта. Музей пераехаў у гэты будынак у 1981 годзе, да гэтага ён размяшчаўся ў будынку былога драўлянага павільёна ў Кайвапуйста.

Музей размяшчаецца на трох паверхах. На першым паверсе знаходзяцца касы, кнігарня і бібліятэка. На другім паверсе - часовыя выстаўкі, на трэцім - пастаянная экспазіцыя, архіў і адміністрацыя музея.

Музей увесь час арганізуе выстаўкі, прысвечаныя фінскай і замежнай архітэктуры. У любы момант часу ў музеі адначасова праходзяць дзве выстаўкі. На выстаўках прадстаўлены работы вядомых архітэктараў, работы пераможцаў архітэктурных конкурсаў і г. д.

Спасылкі

Афіцыйны сайт музея

Катэгорыя:Архітэктурныя музеі Катэгорыя:Музеі Фінляндыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1956 годзе