Ніва́лду А́лвіш Фрэ́йташ Са́нтуш (; нар. , Сан-Нікалау, Каба-Вердэ), больш вядомы як проста Ніва́лду або Нівалда — кабавердыйскі футбаліст, паўабаронца партугальскага клуба «Уніян» з Каімбры. Ігрок нацыянальнай зборнай Каба-Вердэ (2011—2018).

Клубная кар’ера Нарадзіўся на востраве Сан-Нікалау афрыканскай дзяржавы Каба-Вердэ. У 18 гадоў футбаліст пераехаў з мясцовага клуба «Батуке» ў Партугалію, у клуб «Акадэміка». Аднак зайграў у клубе не адразу: 4 гады гулец правёў у арэндзе, у клубах: «Канісал», «Фатыма», «Рыбейран», «Турызенсі» (усё ў трэцім партугальскім дывізіёне). Толькі ў 2011 годзе Нівалду нарэшце зайграў у эліце партугальскага футбола. У «Акадэміцы» ён правёў 2 гады і 19 матчаў. Пасля чаго перайшоў у чэшскія «Цепліцы», дзе за 2 гады правёў 48 матчаў і забіў 7 мячоў.

3 красавіка 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»Минское «Динамо» подписало контракт с игроком сборной Кабо-Верде. Хутка замацаваўся ў аснове дынамаўцаў, выкарыстоўваўся звычайна на пазіцыі левага паўабаронцы. З чэрвеня з-за хваробы перастаў з’яўляцца на полі. Аднавіўся ад хваробы ў жніўні, аднак згуляў толькі за дубль, а неўзабаве кантракт з паўабаронцам быў разарваныМинское "Динамо" расторгло контракт с Нивалдо.

У студзені 2016 года вярнуўся ў склад «Цепліцаў»Экс-защитник минского "Динамо" трудоустроился в чешском "Теплице", гуляў там да лета 2017 года. У студзені 2018 года перайшоў у румынскі клуб «Канкордыя», пакінуў яго па заканчэнні сезона 2018/19. У лютым 2020 года зноў далучыўся да «Канкордыі», а ў ліпені перайшоў у клуб «Анадыя» з трэцяга дывізіёна Партугаліі. Летам 2022 года перабраўся ў «Акадэміку», пакінуў клуб у студзені 2023 года і неўзабаве далучыўся да «Уніяна».

Міжнародная кар’ера З’яўляецца іграком нацыянальнай зборнай Каба-Вердэ, у якой дэбютаваў 3 верасня 2011 года ў матчы супраць Малі. У складзе сваёй зборнай прымаў удзел у Кубках афрыканскіх нацый 2013 і 2015.

Дасягненні Уладальнік Кубка Партугаліі: 2012 Пераможца трэцяга дывізіёна чэмпіянату Партугаліі: 2008/09

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Каба-Вердэ Катэгорыя:Ігракі зборнай Каба-Вердэ па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Акадэміка Каімбра Катэгорыя:Ігракі ФК Канісал Катэгорыя:Ігракі ФК Фатыма Катэгорыя:Ігракі ФК Рыбейран Катэгорыя:Ігракі ФК Турызенсі Катэгорыя:Ігракі ФК Цепліцы Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Канкордыя К’яжна Катэгорыя:Ігракі ФК Анадыя Катэгорыя:Ігракі ФК Уніян Каімбра