Сезон 2015 года будзе 66-ым сезонам Чэмпіяната Свету ў гонках класа Формула-1, які праходзіць пад эгідай Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыі (FIA). Сезон, у якім прымуць удзел 20 пілотаў і 10 каманд, пачаўся ў Аўстраліі 15 сакавіка і скончыцца ў Абу-Дабі 29 лістапада. Па выніках сезона вызначыцца Чэмпіён Свету сярод пілотаў і ўладальнік кубка Канструктараў. Па выніках сезона пілот, які выйграе больш поўл-пазіцый, атрымае спецыяльны прыз ад FIA.
Пілот каманды Mercedes Льюіс Хэмілтан абараняцьме свой другой тытул чэмпіёна, які ён выйграў у 2014 годзе. Каманда Mercedes абараняцме тытул чэмпіёна сярод канструктараў, які ўпершыню выйграла ў папярэднім сезоне.
Удзельнікі: каманды і пілоты
10 сакавіка 2015 года FIA абвясціла спіс удзельнікаў на сезон 2015. 20 пілотаў, якія рэпрэзентуюць 10 каманд, згодна з папярэднім спісам прымуць удзел у Чэмпіянаце:
Каманда Канструктар Шасі Рухавік Гума № Пілот А/П Этапы Mercedes AMG Petronas F1 Team Mercedes F1 W06 Hybrid Mercedes PU106B Hybrid 44 Льюіс Хэмілтан HAM 1-2 6 Ніка Розберг ROS 1-2 Infiniti Red Bull Racing Red Bull RB11 Renault Energy F1-2015 3 Даніэль Рыкарда RIC 1-2 26 Данііл Квят KVY 1-2 Williams Martini Racing Williams FW37 Mercedes PU106B Hybrid 19 Феліпе Маса MAS 1-2 77 Вальтэры Ботас BOT 1-2 Scuderia Ferrari Ferrari SF15-T Ferrari 059/4 5 Себасцьян Фетэль VET 1-2 7 Кімі Райканен RAI 1-2 McLaren Honda McLaren MP4-30 Honda RA615H 14 Фернанда Алонса ALO 2 20 Кевін Магнусэн MAG 1 22 Джэнсан Батан BUT 1-2 Sahara Force India F1 Team Force IndiaVJM08 Mercedes PU106B Hybrid 11 Серхіа Перэс PER 1-2 27 Ніка Хюлькенберг HUL 1-2 Scuderia Toro Rosso Toro Rosso STR10 Renault Energy F1-2015 33 Макс Верстапен VES 1-2 55 Карлас Сайнц, мл. SAI 1-2 Lotus F1 Team Lotus E23 Hybrid Mercedes PU106B Hybrid 8 Раман Гражан GRO 1-2 13 Пастор Мальданада MAL 1-2 Sauber F1 Team Sauber C34 Ferrari 059/4 9 Маркус Эрыксан ERI 1-2 12 Феліпэ Наср NAS 1-2 Manor Marussia F1 Team Marussia-Ferrari MR03 Ferrari 059/3 28 Уіл Стывенс STE 2 98 Рабэрта Меры MER 2
Заўвагі: — Pirelli застаецца адзіным дастаўнікам гумы для ўсіх каманд у Формуле-1 згодна з кантрактам да 2016 года — як дзеючы чэмпіён свету, Льюіс Хэмілтан меў права змяніць свой асабісты нумар пілота на "1", але ён вырашыў пакінуць свой нумар "44" на балідзе. Такім чынам сезон 2015 будзе першым з 1994, калі ў пелатоне не будзе баліда з нумарам 1.
Каманды
Honda вяртаецца ў Формулу-1 у якасці дастаўніка рухавікоў для каманды McLaren, які скончыў сваё дваццацігадовае партнёрства з Mercedes-Benz. Honda была асноўным дастаўніком рухавікоў для MacLaren з 1988 па 1992, для BAR і Jordan з 2000 па 2006, а таксама ўдзельнічала, як канструктар з 2006 па 2008. Lotus змяніў дастаўніка рухавікоў з Renault на Mercedes, таксама скончыўшы сваё дваццацігадовае супрацоўніцтва з французскім вытворцай. Пасля Гран-пры Японіі 2014 каманда Marussia перайшла пад адміністрацыйнае кіраванне, прапусціла амерыканскі і бразільскі этапы. Напярэдадні Гран-Пры Бразіліі 2014 каманда спыніла сваё існаванне: супрацоўнікі былі звольненыя, а маёмасць выстаўлена на продаж. Але каманду ўдалося выратаваць у лютым 2015 года, з прыходам новага інвестара з Manor. Каманда падала заяўку на удзел у чэмпіянаце як Manor Marussia F1 Team. Пасля Гран-пры Расіі 2014 каманда Caterham F1 страціла ўсе крыніцы свайго фінансавання з-за спрэчкі паміж уладальнікамі каманды. Каманда перайшла пад адміністрацыйнае кіраванне часовым прадстаўніком крэдытораў. У выніку каманда і яе пілоты прапусцілі Гран-Пры Бразіліі і ЗША. Caterham здолелі прыняць удзел на апошнім этапе ў Абу-Дабі. Усе актывы і маёмасць каманды былі высталены на аўкцыён у сакавіку 2015 года.
Пілоты
Фернанда Алонса пакінуў Ferrari і падпісаў кантракт з McLaren. Тым самым ён вярнуўся ў каманду, за якую выступаў у сезоне 2007 года. Першы этап 2015 года ў Аўстраліі Алонса вымушаны быў прапусціць з-за аварыі падчас тэстаў і часовага перыяда рэабілітацыі. Яго месца на этапе заняў Кевін Магнусэн - тэст пілот McLaren. Себасцьян Фетэль пакінуў Red Bull пасля 15-гадовага супрацоўніцтва з аўстрыйскім канструктарам, з якім выйграў 4 тытула чэмпіёна свету. Фетэль далучыўся да Ferrari, дзе заняў месца Фернанда Алонса. У сваю чаргу расійскі пілот Данііл Квят з Toro Rosso заняў месца Фетэля ў Red Bull. З-за таго, што Квят перайшоў у Red Bull, а Жан-Эрык Вернь сышоў у Ferrari ў якасці пілота-распрацоўшчыка,Toro Rosso вымушана была цалкам змяніць склад пілотаў. Да яе далучыліся чэмпіён Формулы Renault Карлас Сайнц, малодшы і былы прызёр Еўрапейскай Формулы Тры Макс Ферстапэн. Ферстапэн стаў наймаладзейшым пілотам Формулы-1 ва ўзросце 17 гадоў і 164 дзён. Эстэбан Гуцьерэз і Адрыян Зуціл пакінулі Sauber, дзе на іх месцы былі падпісаны былы пілот Caterham Маркус Эрыксан і пілот GP2 Філіпэ Наср. Гуцьерэз і Зуціл сталі запаснымі пілотамі Ferrari і Williams адпаведна. Manor падпісала кантракт з Уілам Стывенсам, былым пілотам Caterham, да якога далучыўся былы тэст пілот Caterham Рабэрта Меры. Макс Чылтан сышоў у чэмпіянат па гонкам на цягавітасць, а Жуль Б'янкі застаецца ў коме пасля аварыі на Гран-пры Японіі 2014 года.
Каляндар
Афіцыйны каляндар быў абвешчаны 3 снежня 2014 года, але 20 сакавіка 2015 быў зменены з-за выключэння нямецкага этапа са спісу.
Этап Афіцыйная назва гонкі Гран-пры Траса Дата 1 Rolex Australian Grand Prix Гран-пры Аўстраліі Альберт Парк, Мельбурн 15 сакавіка 2 Petronas Malaysia Grand Prix Гран-пры Малайзіі Sepang, Куала-Лумпур 29 сакавіка 3 Chinese Grand Prix Гран-пры Кітая Міжнародны аўтадром Шанхая, Шанхай 12 красавіка 4 Gulf Air Bahrain Grand Prix Гран-пры Бахрэйна Міжнародны аўтадром Бахрэйна, Сахір 19 красавіка 5 Gran Premio de España Гран-пры Іспаніі Каталунья Мантмело, Барселона 10 мая 6 Grand Prix de Monaco Гран-пры Манака Манака, Monte Carlo 24 мая 7 Grand Prix du Canada Гран-пры Канады Аўтадром імя Жыля Вільнёва, Манрэаль 7 чэрвеня 8 Großer Preis von Österreich Гран-пры Аўстрыі Red Bull Рынг, Шпільберг-бай-Кніттельфельд 21 чэрвеня 9 British Grand Prix Гран-пры Вялікабрытаніі Аўтадром Сільверстоўна, Сільверстоўн 5 ліпеня 10 Magyar Nagydíj Гран-пры Венгрыі Хунгарорынг, Будапешт 26 ліпеня 11 Shell Belgian Grand Prix Гран-пры Бельгіі Аўтадром Спа-Франкаршам, Спа 23 жніўня 12 Gran Premio d'Italia Гран-пры Італіі Нацыянальны аўтадром Монцы, Монца 6 верасня 13 Singapore Airlines Singapore Grand Prix Гран-пры Сінгапура Гарадская траса Марына-Бэй, Сінгапур 20 верасня 14 Japanese Grand Prix Гран-пры Японіі Аўтадром Сузука, Сузука 27 верасня 15 Russian Grand Prix Гран-пры Расіі Міжнародная гарадская траса Сочы, Сочы 11 кастрычніка 16 United States Grand Prix Гран-пры ЗША Аўтадром Амерык, Осцін 25 кастрычніка 17 Gran Premio de México Гран-пры Мексікі Аўтадром братоў Радрыгез, Мехіка 1 лістапада 18 Grande Prêmio do Brasil Гран-пры Бразіліі Аўтадром імя Жозэ Карлоса Пасэ, Сан-Паўлу 15 лістапада 19 Etihad Airways Abu Dhabi Grand Prix Гран-пры Абу-Дабі Аўтадром Яс-Марына, Абу-Дабі 29 лістапада
Зноскі
Катэгорыя:Формула-1 2015 Катэгорыя:2015 год у спорце