Уладзімір Гаджаў (; нар. , Пазарджык, Балгарыя) — балгарскі футбаліст, паўабаронца клуба «Хебар» з Пазарджыка і былы ігрок нацыянальнай зборнай Балгарыі.
Кар’ера Уладзімір пачаў займацца футболам у акадэміі клуба «Леўскі», аднак ужо ў 17 гадоў з’ехаў у Грэцыю ў клуб «Панатынаікос». Аднак, у грэчаскім клубе паўабаронца не здолеў згуляць і большасць часу правёў у арэндах. У 2008 годзе вярнуўся ў клуб «Леўскі» на правах арэнды. 9 жніўня 2008 года Уладзімір дэбютаваў за клуб у матчы супраць клуба «Віхрэн». 27 жніўня ігрок забіў мяч у браму беларускага БАТЭ ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў.
У канцы 2014 года з’явілася інфармацыя пра перамовы іграка з мінскім «Дынама», паводле звестак балгарын патрабаваў заробак у памеры 50 тысяч долараў за месяц. Мінскі клуб, аднак, адмовіўся ад падпісання футбаліста з-за прасочвання звестак у СМІ да пераходуМинское «Динамо» отказалось от Гаджева из-за распространения информации в СМИ. by.tribuna.com.
У снежні 2015 года падпісаў папярэдні кантракт з расійскай «Кубанню», аднак з-за фінансавых праблем краснадарскага клуба ў студзені 2016 года пагадненне было разарвана, пры гэтым Уладзімір так і не з’явіўся ў стане клубаСМИ: Гаджев не будет играть за «Кубань». livesport.ru. У сакавіку 2016 года папоўніў склад англійскага «Ковентры Сіці».
У ліпені 2017 года перайшоў у кіпрскі клуб «Анартосіс». Пакінуў каманду па заканчэнні сезону 2017/18. У кастрычніку 2018 года вярнуўся ў Балгарыі, стаўшы іграком клуба «Бярое» з Стара-Загоры. У жніўні 2019 года перабраўся ў «Хебар» з другога балгарскага дывізіёна.
Міжнародная Дэбютаваў у складзе зборнай Балгарыі 17 лістапада 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Сербіі.
Дасягненні «Леўскі»: Чэмпіён Балгарыі: 2009 Уладальнік Суперкубка Балгарыі: 2009
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Балгарыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Балгарыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Хебар Пазарджык Катэгорыя:Ігракі ФК Бярое Катэгорыя:Ігракі ФК Анартосіс Катэгорыя:Ігракі ФК Ковентры Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Леўскі Катэгорыя:Ігракі ФК ОФІ Катэгорыя:Ігракі ФК Левадыякос Катэгорыя:Ігракі ФК Панатынаікос Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пазарджыку