Візіт Папы Францыска ў Беларусь — чаканы візіт Рымскага Пантыфіка ў Беларусь. Калі візіт адбудзецца, ён стане першым ў гісторыі Беларусі. У раскладзе Папы візіты распісаныя ўжо аж на 2017 годБПЦ: Для візіту Папы ў Беларусь Ватыкан мусіць адмовіцца… ад Уніі // Еўрарадыё.

Перадгісторыя 12 па 15 сакавіка 2015 г. адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Папы Францыска кардынала П’етра Параліна, які прыбыў па запрашэнні беларускіх уладаў. Ён сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі А. Лукашэнкам, прэм'ер-міністрам А. Кабяковым, старшынёй Савета Рэспублікі М. Мясніковічам, міністрам замежных спраў У. Макеем, якія асабіста перадалі праз кардынала запрашэнне Папе Рымскаму наведаць БеларусьЛукашэнка запрасіў у Беларусь Папу рымскага Францішка (відэа) // Еўрарадыё. Кардынал адзначыў, што хацеў бы згуляць ролю Яна Хрысціцеля, які служыў прадвеснікам прыходу месіі на зямлю, бо бачыў вялікае жаданне сярод каталіцкіх вернікаў Беларусі пабачыць Папу і думае, што яно заслугоўвае задавальнення з улікам тых пакут, якія перанесла гэта каталіцкая супольнасць, і яе ўкладу ў аднаўленне рэлігійнага жыцця ў БеларусіП'етра Паралін: Беларускія каталікі заслугоўваюць прыезду Папы Рымскага // Еўрарадыё.

Пасля агульнай аўдыенцыі 15 красавіка 2015 года ў Рыме на плошчы Святога Пятра Папа Францішак падышоў і адмыслова прывітаў настаяцеляў і навучэнцаў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі запрасілі пантыфіка наведаць Беларусь, на што той усміхнуўся, зірнуў на неба і сказаў: «Калі дазволіць Пан Бог, то гэта будзе»Папа Францішак пра візіт у Беларусь: Калі дазволіць Пан Бог, гэта будзе.

21 мая 2016 года Ватыкан наведаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які сустрэўся з Папам Рымскім Францыскам і запрасіў яго наведаць Беларусь. Лукашэнка таксама прапанаваў правесці ў Беларусі сустрэчу Папы і маскоўскага патрыярха Кірыла.

27 мая 2016 года міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь гатовая прыняць з візітам Папу Рымскага Францыска. Паводле яго слоў, прынцыповая гатоўнасць ёсць, але няма яшчэ кантрэтнага тэрміну.

Папскі легат кардынал Крыстаф Шонбарн 1 ліпеня 2016 года сустрэўся з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Паводле яго слоў, гаворка ішла пра майскі візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан і пра сустрэчу з Папам Францыскам. Таксама «абмяркоўвалі шанцы таго, ці магчымы быў бы візіт у адказ і якія перадумовы павінны для гэтага быць»Папскі легат абмеркаваў у Мінску магчымасць візіту Папы ў Беларусь // Еўрарадыё.

Адмова з боку Рускай Праваслаўнай Царквы Акрамя афіцыйных запрашэнняў каталіцкага касцёла ў Беларусі і кіраўніцтва краіны, згодна з правіламі Ватыкана, для візіту Папы ў Беларусь патрэбна запрашэнне альбо пісьмовая згода ад прадстаўнікоў найбуйнейшай канфесіі, у выпадку з Беларуссю гэта Руская Праваслаўная Царква. Прэс-сакратар Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы Сяргей Лепін патлумачыў, што візіт Папы як кіраўніка дзяржавы Ватыкан не патрабуе ніякага дазволу з боку праваслаўнай царквы, але сітуацыя іншая, калі Папа плануе наведаць краіну ў ролі кіраўніка рэлігійнай канфесіі. У гэтым выпадку на падобны дазвол РПЦ пагодзіцца толькі калі Рым адмовіцца ад празелітызму і уніі на «кананічнай тэрыторыі» РПЦ. Таксама ён дадаў, што многія праваслаўныя Беларусі не хаваюць сваёй занепакоенасці з нагоды візіту Пантыфіка, але не ўдакладніў, у чым палягае гэта занепакоенасцьПапа можа прыехаць у Беларусь без згоды праваслаўнай Царквы.

Катэгорыя:Францыск (папа рымскі) Катэгорыя:Каталіцтва ў Беларусі Катэгорыя:Апостальскія візіты Катэгорыя:Будучыя падзеі