Сяргей Гарашчанкоў (нар. , Навагродзіўка, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца.

Кар’ера Клубная Выхаванец данецкага «Алімпіка», з 2006 года стаў іграком «Шахцёра». Выступаў пераважна за трэцюю каманду клуба, а першую палову 2008 года правёў у луганскім «Камунальніку». У сезоне 2010/11 быў заяўлены за асноўную каманду «Шахцёра», але гуляў у моладзевым складзе.

Улетку 2011 года стаў іграком пермскага «Амкара». Пасля пераходу згуляў 9 матчаў за моладзевы склад, перш чым дэбютаваць за аснову ў матчы супраць «Церака», выйшаўшы на замену замест Канстанціна Васільева. Першы матч у стартавым складзе згуляў на пазіцыі правага абаронцы супраць «Тамі» 18 сакавіка 2012 года, замяняючы дыскваліфікаванага Захары Сіракова.

У студзені 2013 года быў выстаўлены на трансфер, і 3 лютага 2013 перайшоў у львоўскія «Карпаты», падпісаўшы чатырохгадовы кантрактСергій Гаращенков — гравець «Карпат» . Не дагуляўшы нават паловы тэрміну кантракту, па ўзаемнай згодзе з клубам скасаваў кантракт і атрымаў статус вольнага агента«Карпати» розірвали контракт з Сергієм Гаращенковим . З ліпеня 2013 гуляў за «Ільічовец», пераважна за моладзевы склад.

З сакавіка 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў клубе беларускай Вышэйшай лігі «Слуцк». У красавіку 2015 года падпісаў з ім кантрактЗалеский, Геращенков и Дмитрий Еременко подписали контракты со «Слуцком». У «Слуцку» стаў асноўным правым абаронцам, часам гуляў таксама ў цэнтры абароны. У ліпені 2015 года кантракт з беларускім клубам быў разарваны па пагадненні бакоў"Слуцк" расторг контракт с Сергеем Гаращенковым.

Улетку 2016 года зноў знаходзіўся на праглядзе ў «Слуцку»"Слуцк" расторг контракт с Сергеем Гаращенковым Кибук, Рушницкий, Гаращенков и Рудюк находятся на просмотре в «Слуцке», аднак у выніку стаў іграком клуба «Гарняк-Спорт». У канцы 2016 года пакінуў «Гарняк-Спорт».

У верасні 2018 года заключыў пагадненне з клубам «Сумы». Пакінуў каманду ў сакавіку 2019 года.

У красавіку 2019 года за ўдзел у дагаварных матчах рашэннем ФФУ быў назаўсёды адхілены ад футбола.

Міжнародная Выступаў за юнацкую зборную Украіны. У 2012 годзе згуляў два матчы за моладзевую зборную Украіны.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Сумы Катэгорыя:Ігракі ФК Гарняк-Спорт Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Карпаты Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Амкар Перм Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр-3 Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Луганск