Аляксей Кузьміч Гардзіцкі (, в. Пугачова Брэсцкага павета, з 1979 года ў межах Брэста — Ад нас адышлі // Кантакты і дыялогі. 1999, № 9-10) — беларускі літаратуразнавец і .
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1956). Працаваў завучам Мікашэвіцкага дзіцячага дома, сакратаром райкама камсамола, журналістам на Брэстчыне. У 1959—1962 гадах — аспірант, у 1962—1966 — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР. Працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па друку. Член СП БССР (1970). З 1972 — літкансультант СП БССР. Член КПСС С.82, 83.
Пахаваны на могілках у Камяніцы-Жыравецкай.
Творчасць З рэцэнзіямі і артыкуламі на літаратурныя тэмы пачаў выступаць у 1959 годзе (брэсцкая абласная газета «Заря»). Працы прысвечаны пытанняма сучаснай літаратуры, літаратурных узаемасувязей.
Аўтар кніг дыялогаў, інтэрв'ю, гутарак пра літаратуру «Дыялогі» (1968), «Сустрэчы» (1972), «Зразумець як сваё» (1977), «Вачыма сяброў» (1977), «Сябрына» (1986), «Гутаркі» (1988). Напісаў літаратуразнаўчую працу «Пра майстэрства дэталі» (1969) і брашуру «Творчасць Івана Шамякіна» (1971). Выступаў і як аўтар празаічных мініяцюр і літаратурных эцюдаў. Складальнік зборніка «Беларускія савецкія паэты» (на грузінскай мове, Тбілісі, 1978), біябібліяграфічных даведнікаў «Пісьменнікі савецкай Беларусі» (1981) і «Беларускія пісьменнікі: 1917—1990» (1994).
Літаратура Ад нас адышлі // Кантакты і дыялогі. 1999, № 9-10; ; С.82, 83; .
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі