Гары Джэймс Кэхіл (; нар. , Дронфілд, Англія) — англійскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2010—2018). У асноўным гуляў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але дзякуючы сваёй хуткасці і гульнявой тэхніцы мог выкарыстоўвацца на пазіцыях крайняга абаронцы і апорнага паўабаронцы.
Клубная кар’ера Кэхіл пачаў сваю гульнявую кар’еру ў акадэміі «Дронфілда», які выступаў у мясцовай лігі Дэрбішыра. У 2000 годзе ён далучыўся да акадэміі «Астан Вілы», дзе і працягнуў сваё развіццё. У сезоне 2004/05, яшчэ не маючы гульнявой практыцы ў «Астан Віле», ён на правах арэнды перайшоў у «Бернлі», дзе па заканчэнні сезона быў прызнаны лепшым іграком клуба. Добрая гульня ў арэндзе дала яму права дэбютаваць за асноўны склад «Астан Вілы». У 2007 годзе ён на правах трохмесячнай арэнды перайшоў у клуб роднага горада «Шэфілд Юнайтэд». 30 студзеня 2008 года Гары падпісаў кантракт з клубам «Болтан Уондэрэрс», сума трансферу склала 5 млн фунтаў стэрлінгаў. У гэтым клубе Кэхіл паказваў добрыя вынікі і прабыў там пяць сезонаў. За гэты час ён стаў трывалым іграком асновы і віцэ-капітанам клуба, а таксама дэбютаваў у складзе нацыянальнай кманды.
30 снежня 2011 года галоўны трэнер «рысакоў» Оўэн Койл пацвердзіў, што «Чэлсі» ўзгадніў кошт трансферу футбаліста ў зімовае трансфернае акно 2012 года«Chelsea agree fee with Bolton for defender Gary Cahill». BBC Sport. З 2016 года часам выконваў функцыі капітана каманды, а з 2017 года, пасля зыходу Джона Тэры, стаў капітанам «Чэлсі» на трывалай аснове. Па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2019 года пакінуў лонданскі клубКэйхилл, Эдуарду и Игуаин официально покинули «Челси». by.tribuna.com.
У жніўні 2019 года стаў іграком «Крыстал Пэлас»«Кристал Пэлас» подписал Гари Кэйхилла. Он представил третью форму на сезон. by.tribuna.com. Гуляў у клубе да канца сезона 2020/21. У жніўні 2021 года далучыўся да «Борнмута»"Борнмут" подписал Гарри Кэйхилла. football.by, разам з якім па выніках сезона 2021/22 выйшаў у Прэм’ер-лігу, пасля чаго пакінуў клуб.
У лістападзе 2022 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’ерыГэри Кэхилл объявил о завершении карьеры. football.by.
Міжнародная кар’ера Кэхіл быў адным з ліку ігракоў запрошаных Сцюартам Пірсам ў свой першы склад моладзевай зборнай Англіі, пасля прызначэння яго на пасаду галоўнага трэнера. На першую гульню, 6 лютага 2007 года, супраць моладзевай зборнай Іспаніі, Гары не трапіў у стартавы склад. Ён дэбютаваў за моладзевую зборную на «Уэмблі», выйшаўшы ў цэнтры абароны разам з Энтанам Фердынандам.
4 чэрвеня 2009 года Кэхіл быў упершыню выкліканы ў асноўную зборную Англіі на матч супраць зборнай Казахстана, бо Рыа Фердынанд атрымаў траўмуRio out of England squad. Sky Sports News, але дэбюту яму давялося чакаць больш за год. Дэбютаваў за асноўную зборную краіны 3 верасня 2010 года, выйшаўшы на змену Майклу Доўсану ў матчы супраць зборнай Балгарыі на «Уэмблі».
Стыль гульні Кэхіл вядомы сваімі тэхнічнымі магчымасцямі, хуткасцю, добра гуляе ў паветры і мае выдатны галавы нюх"Болтон" готов отпустить Кехилла в топ-клуб. eurofootball.com.ru. Галоўны трэнер «Чэлсі» Андрэ Вілаш-Боаш выказаўся пра Кэхіла: «Я лічу, што яго тэхніка з’яўляецца цудоўнай, а яго хуткасць проста мяне ўздрыгвае»Виллаш-Боаш: о команде и противнике , Сhelsea-FC.ru.
Дасягненні «Чэлсі»: Чэмпіён Англіі (2): 2015, 2017 Уладальнік Кубка Англіі (2): 2012, 2018 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012 Пераможца Лігі Еўропы (2): 2013, 2019
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Астан Віла Катэгорыя:Ігракі ФК Бернлі Катэгорыя:Ігракі ФК Шэфілд Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Болтан Уондэрэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Крыстал Пэлас Катэгорыя:Ігракі ФК Борнмут