Гарбіне́ц — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, за 39 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, за 1 км на поўдзень ад вёскі Лісна, каля ўсходняга берага возера Страднае, у басейне ракі Свольна.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,2 км, найбольшая шырыня 0,075 км. Даўжыня берагавой лініі 0,5 км.
Размешчана сярод лесу. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 15—20 м.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Верхнядзвінскага раёна