Сакалі́ны — біялагічны заказнік мясцовага значэння, які знаходзіцца ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Размешчаны на землях Мачулішчанскага пасялковага савета і Мінскай лесапаркавай гаспадаркі і займае плошчу ў 20,9 га.

Задачы захаванне і вывучэнне прыроднага комплексу, што ўключаюць асабліва каштоўныя дзялянкі лесу, ў межах якіх знаходзяцца месцы пражывання дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, што ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, перш за ўсё ўнікальнага каланіяльнага пасялення . экалагічнае выхаванне насельніцтва (правядзенне школьных экскурсій і акцый па назіранні за пустальгай, улік каштоўных птушак, будаванне для іх штучных гняздоўяў)

Жывёльны свет У «Сакаліным» зарэгістраваныя , , і калонія гнездавання рэдкага сокала — , дзякуючы якой тэрыторыя была аднесена да ахоўнай.

Залятаюць у лясы заказніку птушкі, што таксама знаходзяцца пад пагрозай знікнення: , , . Яшчэ 20 відаў птушак, што жывуць у заказніку, маюць еўрапейскі прыродаахоўны статус.

Гісторыя стварэння У пачатку 2000-х гадоў школьнікамі Мачулішчанскай сярэдняй школы на хвоях былі выяўлены 6 гнёздаў пустальгі. У той час невялікі астраўны лес, дзе пасяліліся сокалы, планавалася высекчы з мэтай пашырэння жылой зоны населенага пункта. Супольная праца школьнікаў, настаўнікаў, а таксама прадстаўнікоў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» пры фінансавай падтрымцы карпарацыі Isar, Inc (ЗША) дазволіла стварыць адмысловы заказнік «Сакаліны».

Катэгорыя:Біялагічныя заказнікі мясцовага значэння Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Мінскага раёна