Серхіа Херман Рамера (; нар. , Бернанда-дэ-Ірыгоен, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, брамнік клуба «Бока Хуніярс». Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2009—2018).
Клубная кар’ера У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за аргенцінскі «Расінг», у якім правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел толькі ў 4 матчах чэмпіянату.
У ліпені 2007 года перайшоў у нідэрландскі АЗ за 1,5 млн еўра. У сезоне 2007/08 лічыўся другім брамнікам каманды, але ў наступным сезоне асноўны галкіпер Бой Ватэрман быў аддадзены ў арэнду ў «АДО Дэн Гааг», і Рамера стаў асноўным брамнікам клуба.
22 жніўня 2011 года Серхіа падпісаў кантракт з клубам італьянскай Серыі B «Сампдорыя». 17 жніўня 2013 года быў аддадзены ў «Манака» на правах арэнды з правам выкупу, дзе стаў дублёрам Даніела Субашыча і на поле выходзіў даволі рэдка. Улетку 2014 года вярнуўся ў генуэзскі клуб.
27 ліпеня 2015 года англійскі «Манчэстэр Юнайтэд» абвясціў аб падпісанні трохгадовага кантракта з Рамера, які перайшоў у клуб у статусе свабоднага агента"Манчестер Юнайтед" объявил о подписании контракта с голкипером сборной Аргентины. У складзе «Манчэстэр Юнайтэд» выконваў ролю запаснога брамніка пасля Давіда дэ Хеа. Пакінуў клуб у чэрвені 2021 года.
У кастрычніку 2021 года далучыўся да італьянскай «Венецыі»Экс-вратарь «МЮ» Ромеро перешел в «Венецию». Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021/22.
У жніўні 2022 года вярнуўся ў Аргенціну, падпісаўшы 2,5-гадовы кантракт з «Бока Хуніярс».
Міжнародная кар’ера У 2008 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны. Незважаючы на тое, што Рамера мала выхадзіў на пляцоўку за «Манака» ў сезоне 2013/14, ён стаў асноўным брамнікам зборнай на чэмпіянаце свету 2014 у Бразіліі.
Дасягненні Клубныя АЗ Алкмар Чэмпіён Нідэрландаў: 2009 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2009
«Манчэстэр Юнайтэд»: Уладальнік Кубка Англіі: 2016 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2017 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2016 Пераможца Лігі Еўропы: 2017
«Бока Хуніярс»: Чэмпіён Аргенціны: 2022 Уладальнік Суперкубка Аргенціны: 2022
Міжнародныя Аргенціна Алімпійскі чэмпіён: 2008
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Расінг Авельянеда Катэгорыя:Ігракі ФК АЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Сампдорыя Катэгорыя:Ігракі ФК Манака Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Венецыя Катэгорыя:Ігракі ФК Бока Хуніярс Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па футболе Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года