Лютае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 38 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 4 км на захад ад вёскі Алёшча, у басейне ракі Палата.
Плошча паверхні 0,01 км². Даўжыня 0,13 км, найбольшая шырыня 0,06 км. Даўжыня берагавой лініі 0,3 км.
Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, пад лесам, на ўсходзе пад забудовай. Вакол возера нешырокая забалочаная пойма. Праз возера цячэ рака Лютая.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна