Кру́пань — бяссцёкавае возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 37 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, на захад ад вёскі Нядружна, у басейне ракі Палата.

Плошча паверхні 0,33 км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 2,42 км. Плошча вадазбору 2,75 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, спадзістыя, параслі лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі пераважна высокія і пясчаныя.

Літаратура

— С. 79. — С. 486.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры