Плеса — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 37 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,5 км на захад ад вёскі Ніўё, у басейне ракі Дрыса.
Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
Схілы катлавіны невыразныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 100—200 м, з усходняга боку — лес. Злучана пратокай з возерам Астраўцы. Зарастае.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна