Дзявічкі — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, каля вёскі Дзявічкі, у басейне ракі Палата.
Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,65 км. Плошча вадазбору 2,12 км². Схілы катлавіны невыразныя. На паўночным усходзе з возера выцякае ручай у раку Палату.
За 1 км у напрамку на ўсход ад вёскі Дзявічкі археалагічны помнік — гарадзішча.
Літаратура
— С. 183.
Лсіт карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна