Сцяг Новалукомля — сцяг горада Новалукомль Чашніцкага раёна. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.
Апісанне Сцяг Навалукомля ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных роўнавялікіх палос: верхняй – белага і ніжняй – блакітнага колеру, якія аддзелены адна ад адной двума вузкімі хвалепадобнымі паясамі: верхнім – блакітнага і ніжнім – белага колеру. У цэнтры пярэдняга боку палотнішча размешчана выява герба Навалукомля.
Гл. таксама Герб Новалукомля
Спасылкі Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.
Катэгорыя:Новалукомль Новалукомль