Аляксандр Катляроў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Пачаў займацца футболам у Мазыры, аднак ва ўзросце 15 гадоў быў запрошаны ў «Гомель»2014. Интервью Александра Котлярова . У сезоне 2010 выступаў за фарм-клуб «Гомель-2», пазней стаў гуляць за дубль. У сезоне 2012 разам з гомельскай камандай стаў пераможцам чэмпіянату дублёраў.
У сакавіку 2013 года быў аддадзены ў арэнду рэчыцкаму «Ведрычу-97»Ижаковский и Фомин переведены в основной состав "Гомеля", Котляров и Ахраменко отданы в аренду в "Ведрич-97". У першай палове сезона з’яўляўся ў стартавым складзе, але пасля таго, як улетку пасаду галоўнага трэнера заняў Аляксандр Бразевіч, стаў пераважна выхадзіць на замену.
Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Гомель»Котляров и Ахраменко покидают "Гомель". З лютага 2014 года стаў трэніравацца ў складзе мазырскай «Славіі»Страханович, Гаев, Котляров, Слесарчук и еще 18 футболистов приняли участие в первой тренировке "Славии", і ў выніку пачаў у складзе гэтага клуба сезон 2014. Здолеў замацавацца ў аснове мазыран і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2015 працягваў быць іграком асновы «Славіі», выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. У маі—жніўні 2016 года адсутнічаў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў асноўны склад. У сезоне 2017 быў трывалым іграком асновы, з 4 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2018 года стала вядома аб зыходзе Катлярова са «Славіі»Александр Котляров ушел из "Славии", і неўзабаве паўабаронца падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»Котляров подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ". Замацаваўся ў стартавым складзе жодзінскага клуба, у лістападзе 2018 года адсутнічаў з-за траўмы.
У сезоне 2019 стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2019 года разарваў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»Олссон, Котляров и Тымбур покинули "Торпедо-БелАЗ" і стаў іграком латвійскага клуба «Елгава», які незадоўга да таго ўзначаліў былы трэнер жодзінцаў Алег КубараўФутбол. Чемпионат Латвии. Бывший игрок жодинского "Торпедо" продолжит карьеру в "Елгаве" Олега Кубарева. Аднак, у складзе латвійскай каманды не здолеў замацавацца, да канца сезона згуляў у чатырох матчах. У студзені 2020 года стала вядома, што беларускі паўабаронца пакінае «Елгаву»Кубарев продлил контракт с «Елгавой», Котляров покинет клуб.
У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і ў лютым падпісаў кантрактРоманюк и Котляров стали игроками "Славии". У кастрычніку 2020 года атрымаў траўму і да канца года не з’яўляўся на полі, таксама з-за траўмы прапусціў пачатак 2021 года і не быў заяўлены за «Славію» на сезон 2021.
У ліпені 2021 года стаў іграком «Крумкачоў»Котляров пополнил ряды НФК "Крумкачы", дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021.
Міжнародная кар’ера У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 Д3 Гомель-2 26 0 2011 дубль Гомель 29 2 2012 дубль Гомель 27 4 2013 Д2 Ведрыч-97 27 5 2014 Д2 Славія 29 5 2015 Д1 Славія 25 3 2016 Д1 Славія 16 2 2017 Д1 Славія 29 4 2018 Д1 Тарпеда-БелАЗ 25 3 2019 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ 6 0 2019 (2) Д1 Елгава 4 0 2020 Д1 Славія 19 1 2021 (2) Д2 Крумкачы 16 4
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Елгава Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель-2