Дрогава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 36 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 6 км на паўднёвы захад ад вёскі Труды, у басейне ракі Дражбітка (працякае праз возера).
Плошча паверхні 0,28 км². Даўжыня 0,85 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 2,2 км.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна