Дзінара () — гара ў Харватыі і Босніі і Герцагавіны вышынёй 1913 м (пік Троглаў), частка Дзінарскага нагор’я. Пік Сіньял з вышынёй 1831 м — самы высокі харвацкі пік. Размешчана на мяжы паміж Харватыяй і Босніяй і Герцагавінай у Далмацыі недалёка ад горада Кнін. Ля падножжа гары ў непасрэднай ад яе блізкасці размешчаны населены пункт Кіева, з якога адкрываецца ўражальная панарама на ўсю гару. Дзінара з’яўляецца адной з многіх вяршыняў Дзінарскага нагор’я, аднак прыкметна выбіваецца з навакольнага ландшафту. Расліннасць на гары бедная, дрэў няма. Узыходжанне на гару дзякуючы пакатасці яе схілаў не з’яўляецца складаным, і Дзінара нярэдка становіцца аб’ектам паходаў і экскурсій з суседніх населеных пунктаў.
Спасылкі
Катэгорыя:Горы Харватыі Катэгорыя:Горы Босніі і Герцагавіны