thumb|250px|right|Пункты базавання Паўночнага флоту Паўночны флот — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне ваенна-марскога флоту Расіі, самы «малады» з усіх ваенных флатоў Расіі. Утвораны 1 чэрвеня 1933 года як Паўночная ваенная флатылія пасля таго, як з Балтыйскага флоту праз Беламорска-Балтыйскі канал перайшлі дзве групы караблёў, у тым ліку тры падводныя лодкі тыпу Д. 11 мая 1937 года флатылія была ператворана ў Паўночны флот.

Асноўнае месца базавання — ЗАТУ Севераморск. Аснову сучаснага Паўночнага флоту складаюць атамныя ракетныя і тарпедныя падводныя лодкі, ракетаносная і супрацьлодачная авіяцыя, ракетныя, авіяносныя і супрацьлодачныя караблі.

На флоце базуецца адзіныя ў Расіі цяжкі авіяносны крэйсер «Адмірал флоту Савецкага Саюза Кузняцоў» і полк палубнай авіяцыі. Паўночны флот самы моцны з усіх флатоў Расіі.

Склад Цяжкі авіяносны крэйсер — 1 Ракетны крэйсер — 2 (і 1 не ў страю) Супрацьлодачны карабель — 13 (і 2 не ў страю) Эскадраны мінаносец — 1 (і 1 не ў страю) Карвет — 1 Малы ракетны карабель — 3 Тральшчык — 8 Дэсантны карабель — 5 (і 1 не ў страю) Атамных падводных лодак — 24 (і 6 не ў страю) Атамных падводных станцый — 6 Дызельных падводных лодак — 8

Катэгорыя:Паўночны флот Катэгорыя:Ваенна-марскія сілы Расіі