Cæremoniale Episcoporum () — літургічная кніга, якая апісвае царкоўныя службы, што здзяйсняюцца біскупамі лацінскага абраду Рымска-каталіцкай царквы.
Гісторыя
Папа Рымскі Клімент VIII выдаў 14 ліпеня 1600 года першую кнігу, якая насіла такую назву, папраўляючы ў адпаведнасці з патрабаваннямі Трыдэнцкага сабора змест кніг, званых Ordines Romani, якія былі напісаныя з канца VII стагоддзя і апісвалі цырымоніі абрання Папы Рымскага і давалі інструкцыі Рымскім Папам для служэння імшы і іншых службаў на працягу года. Змест гэтых кніг праз некаторы час быў пашыраны. Праца ў дзвюх частках, вядомых як De Cæremoniis Cardinalium et Episcoporum in eorum diœcesibus («Цырымоніі кардыналаў і біскупаў у сваіх уласных дыяцэзіях»), была дададзеная ў XVI стагоддзі. Cæremoniale Episcoporum Папы Клімента VIII быў заснаваны на гэтых тэкстах і на іншых, якія цяпер страчаныя. Падрыхтоўчая праца, распачатая ў снежні 1582 года пры Папе Рымскім Грыгорыі XIII, заняла 17 гадоў. Факсіміле арыгінальнага выдання 1600 года ў дзвюх кнігах было выдадзенае Libreria Editrice Vaticana ў 2000 годзе.
Папа Рымскі Інакенцій X апублікаваў выпраўленае выданне ў 1650 годзе. У 1727 ці 1729 годзе разделы, першапачаткова надрукаваныя як асобныя блокі, былі падзеленыя на пранумераваныя параграфы і суміраваныя. У 1752 годзе Папа Рымскі Бенедыкт XIV крыху перагледзеў дзве існаваўшыя кнігі і дадаў трэцюю частку цырымоній, якія трэба было выконваць тым, хто займаў грамадзянскія пасады ў Папскай вобласці.
У 1886 годзе Папа Рымскі Леў XIII зрабіў іншае выпраўленне, у якім ён захаваў трэцюю кнігу, хоць Папская вобласць і была далучаная да каралеўства Італіі.
Сённяшні стан
У адпаведнасці з абнаўленнем, прадпісаным Другім Ватыканскім саборам, цалкам перагледжанае выданне ў асобным томе было апублікаванае Папам Янам Паўлам II у 1984 годзе, замяніўшы ранейшыя выданні.
Змест Cæremoniale Episcoporum Кніга складаецца з васьмі частак: Біскупская літургія; Імша; Літургія гадзін і служба Божага слова; Царкоўная служба сакрамэнтаў на працягу года; Сакрамэнты; Сакрамэнталіі; Значныя даты ў жыцці біскупа; Літургічныя службы, звязаныя з урачыстымі дзеяннямі біскупскай улады.
Ёсць таксама дадаткі: Пастаўленне пралатаў; Табліца літургічных дзён; Табліца на рытуальныя імшы, імшы ў розных патрэбах, ватыўныя імшы і імшы за памерлых; Спіс скарачэнняў і ўмоўных пазначэнняў.
Гл. таксама Каталіцкія літургічныя кнігі Рымскі пантыфікал
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Літургічныя кнігі