Эдуард Барысавіч Астаф’еў (, Хімкі, Маскоўская вобласць) — беларускі .
Біяграфія
У 1972 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Настаўнікамі яго былі вядомыя народныя мастакі Андрэй Бембель і Аляксей Глебаў. Прысвяціў сваю творчасць беларускай культуры. Сярод шматлікіх работ Эдуарда Астаф’ева можна вылучыць: манументальныя комплексы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, манумент Раману Шацілу ў Светлагорску, мноства мемарыяльных дошак (Максіму Багдановічу, Піліпу Пестраку, Кузьме Чорнаму і іншым). Таксама вядомыя працы за межамі Беларусі — помнік Францыску Скарыну, усталяваны ў Празе.
У 1978 годзе увайшоў у Саюз мастакоў СССР. Удзельнік міжнародных выстаў у Расіі, Эстоніі, Латвіі. Многія яго работы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь, Музеі Вялікай Айчыннай вайны, Мастацкім фондзе Беларускага саюза мастакоўFotobel.by. Скульптура Эдуарда Астафьева .
Спасылкі