Кацярына Сумарава (нар. , Мінск) — беларускі мастак-жывапісец.
Біяграфія 1990—1998 — Рэспубліканская школа-інтэрнат па выяўленчаму мастацтву імя Івана Ахрэмчыка 1998—2004 — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў 2005 — стыпендыят праграмы «Вольнае даследаванне», Акадэмія мастацтваў Карары, Італія 2007 — член Беларускага саюза мастакоў 2008 — член Савета маладых творцаў пры Канфедэрацыі творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь
З 2000 года прымае ўдзел у міжнародных мастацкіх пленэрах Беларусі, Польшчы, Літвы, Славеніі, Японіі, Арабскіх Эміратаў і іншых краін. З’яўляецца дыпламантам і стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2001, 2003). У 2001 годзе таксама атрымала Гран-пры Рэспубліканскага конкурса, прысвечанага 550-годзю з дня нараджэння Леанарда да Вінчы. Творы Кацярыны Сумаравай знаходзяцца ў мінскам Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, музеі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, мастацкай галерэі Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, мастацкай галерэі горада Оршы, прыватных калекцыях Беларусі і замежжа.
Персанальныя выстаўкі 2015 — «Памежны стан», Мінск, Галерэя М. Савіцкага 2014 — «Суб’ектыўныя краявіды», Абу-Дабі, ААЭ 2014 — «Liwa affect», галерэя «New Day», МінскВыставка живописи Катерины Сумаревой «Liwa affect» 2013 — «Ружа вятроў», галерэя Guru Caffee Club, Мінск 2012 — «Панарама года», галерэя Tut.by, Мінск 2012 — «Панарама года», аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. ГрамыкіВыстава Кацярыны Сумаравай адкрылася ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі 2009 — «Суб’ектыўныя краявіды», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, МінскКацярына Сумарава. Суб’ектыўны краявід пачатку стагоддзя 2007 — «Суб’ектыўнае», галерэя Інстытута імя Гётэ, Мінск 2006 — «Пад позіркам цішыні», музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінск 2005 — Выстаўка графічных твораў, амбасада Рэспублікі Беларусь у Італіі, Рым 2003 — «ANTIK», галерэя Інстытута імя Гётэ, Мінск
Групавыя выстаўкі 2015 — «Лабірынт ІІ», выстаўка секцыі жывапісу Саюза мастакоў Беларусі, Палац мастацтва, Мінск 2014 — «Тэрыторыя сонца», III міжнародная выстаўка, арт-цэнтр Марка Шагала, Віцебск 2014 — «Формазмест-703», IV біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Палац Мастацтва, Мінск 2014 — «Арэна. БелАрт», рэспубліканская выстаўка, Палац мастацтва, Мінск 2014 — «Лабірынт», выстаўка секцыі жывапісу Саюза мастакоў Беларусі, Палац мастацтва, Мінск 2014 — «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта», выстаўка сучаснага мастацтва, БелЭкспа, Мінск 2014 — «Клара і Роза. Штучнае асвятленне», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск 2013 — «Н2О», галерэя «Універсітэт Культуры» 2013 — «Праект», рэспубліканская мастацкая выстаўка, Палац мастацтва, Мінск 2013 — «У пошуках Атлантыды», выстаўка па выніках пленэру ў Межава, Орша, ВіцебскВыстаўка «У пошуках Атлантыды» адчынілася ў ОршыУ Віцебскім краязнаўчым музэі адчынілася выстаўка твораў, прысвечаных вёсцы Межава Аршанскага раёну 2012 — «Young Belarus Transformation», галерэя «D.E.V.E.», Бруге, Бельгія 2012 — ІІІ біенале жывапісу, графікі і скульпуры «Тэстамент», Палац мастацтва, Мінск 2012 — V Beijing International Art Biennale China, Нацыянальны музей, Пекін, Кітай 2010 — VII міжнародная біенале сучаснага мастацтва, Гюмры, Арменія 2010 — ІІ біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Палац мастацтва, Мінск 2010 — «Women and Art», міжнародная біенале, Нацыянальны мастацкі музей, Шарджа, ААЭ 2009 — «Pienkuw», міжнародныя мастацкія сустрэчы, Хелм, Польшча 2009 — «Калядны фэст», рэспубліканская выстаўка, Палац мастацтва, Мінск 2008 — «Прэзентацыя» (сумесны беларуска-нямецкі праект — выстаўкаа-канферэнцыя), музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінск 2008 — Рэспубліканская выстаўка пейзажу, Палац мастацтва, Мінск 2008 — «Новы час», рэспубліканская моладзевая выстаўка, Палац мастацтва, Мінск 2008 — І-я Нацыянальная біенале мастацтваў, Палац мастацтва, Мінск 2008 — «Словы і фарбы», міжнародная выстаўка, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск. 2007 — «Па-за блакітам», міжнародная выстаўка, Брусель 2007 — «Pienkow 2007», выстаўка па выніках пленэру, Акадэмія мастацтваў, Познань, Польша. 2006 — «Зямля пад белымі крыламі», рэспубліканская выстаўка, прысвечаная 75-годззю Уладзіміра Караткевіча, Палац мастацтва, Мінск. Беларусь. 2005 — Выстаўка ў межах Міжнароднага тэатральна-мастацкага фестывалю «Zdarzenia», Польша 2003 — «Зэльва 2003», выстаўка па выніках IV Міжнароднага жывапіснага пленэру, Галерэя польскага саюза мастакоў, Варшава, Польшча 2003 — «Скажам дзецям „Так“», выстаўка UNICEF, Мінск 2001 — Выстаўка фіналістаў Osaka Triennale 2001 (Х Міжнародны конкурс сучаснага мастацтва) Contemporary Art Spase Osaka (CASO), Японія 2001 — Выстаўка, прысвечаная памяці Хаіма Суціна, галерэя Літоўскага саюза мастакоў, Вільнюс, Літва 2000 — Выстаўка па выніках міжнароднага пленэру «Слядамі Манюшкі», Пултуск, Беласток, Варшава (Польшча), Вільнюс (Літва)
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі Культура і мастацтва. Кацярына Сумарава пра вандроўкі і самавыяўленне Народная воля. Екатерина СУМАРЕВА: Многим проще поехать на шашлыки, чем сходить с детьми в художественный музей Budzma.by.Карціна дня: «Легенда» Кацярыны Сумаравай BelSat. Кацярына Сумарава
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя