Загор’е — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 4 км на поўнач ад горада Мёры, каля вёскі Загор’е, у басейне ракі Вята.
Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,47 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня 1,4 м, сярэдняя — 0,9 м. Аб’ём вады ў возеры 0,11 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 1,49 км.
Схілы катлавіны не выражаны. Размешчана сярод лугу, месцамі парослага кустамі. На поўначы і паўночным захадзе забалочаная пойма шырынёй 50—75 м.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна