Геаграфія Еўрапейскага саюза апісвае геаграфічныя асаблівасці Еўрапейскага саюза. ЕС размешчаны на большай частцы Заходняй і Цэнтральнай Еўропы і ахоплівае 4 422 773 км². Яго еўрапейская тэрыторыя цягнецца ад паўночнага ўсходу Фінляндыі і паўночнага захаду Ірландыі, да паўднёвага ўсходу Кіпру і паўднёвага захаду Пірэнейскага паўвострава.

Геаграфія краін-членаў ЕС Еўрапейскі саюз уключае 27 краін. Глядзець геаграфію кожнай краіны: Аўстрыя Бельгія Балгарыя Венгрыя Германія Грэцыя Данія Ірландыя Іспанія Італія Кіпр Латвія Літва Люксембург Мальта Нідэрланды Польшча Партугалія Румынія Славакія Славенія Фінляндыя Францыя Харватыя Чэхія Швецыя Эстонія

Фізічная геаграфія right|400px|thumb|Фізічная карта ЕС

Большая частка Еўрапейскага саюза знаходзіцца на еўрапейскім кантыненце. Значная частка кантынента, асабліва на усходзе, і некаторыя часткі на поўначы і ў цэнтры не з'яўляюцца часткай ЕС. Краіны-члены Еўрапейскага саюза мяжуюць з 19 іншымі краінамі.

Берагавая лінія ЕС састаўляе 66 000 кмEuropean Union CIA World Factbook. Мяжуе з Атлантычным акіянам, Міжземным морам, Чорным і Балтыйскімі марамі. Еўрапейская горы ўключаюць Альпы, Карпаты, Пірэнеі, Балканскія і Скандынаўскія горы. Самая высокая кропка — гара Манблан.

Некалькі замежных і заморскіх тэрыторый і фармальныя члены ЕС (Для Іспаніі: Канарскія астравы, Сеута і Мелілья; для Партугаліі: Азорскія астравы, Мадэйра; для Вялікабрытаніі: Гібралтар і базы на Кіпры; для Францыі: Рэюньён, Французская Гвіяна, Марцініка, Гвадэлупа, Востраў Святога Марціна і Сен-Бартэльмі), а ў іншых выпадках тэрыторыі, звязаныя з краінамі-членамі не з'яюляюцца часткай ЕС (напрыклад, Грэнландыя, Фарэрскія астравы, Французская Палінезія і інш.).

Заморскія тэрыторыі краін-членаў ЕС уключаюць большасць тыпаў клімата, ад арктычнага да трапічнага. Большая частка насельніцтва жыве ў раёнах з міжземнаморскім (Паўднёвая Еўропа) і ўмераным кліматам (Цэнтральная Еўропа). center|thumb|900px|

Рэкі thumb|200px|Дунай у Ульму Наступныя рэкі з'яўляюцца самымі доўгімі ў ЕС: Дунай – 2 860 км Ціса – 1 358 км Рэйн – 1 236 км Эльба – 1 091 км Вісла – 1 047 км Таха – 1 038 км Луара – 1 012 км Эбра – 960 км Одэр – 854 км Рона – 815 км Буйнейшыя гарады У Еўрапейскім саюзе існуюць каля 16 гарадоў з насельніцтвам больш за мільён чалавек.Таксама існуюць агламерацыі, якія аб'ядноўваюць некалькі буйных гарадоў Напрыклад Рандстад (Амстэрдам, Ротэрдам, Гаага), Фламандскі ромб і інш. ГербГорадКраінаНасельніцтва(у млн. чалавек)Шчыльнасць(на км²)ЛонданВялікабрытанія7.54.761 БерлінГерманія3.43.815МадрыдІспанія3.11,985РымІталія2.75,198ПарыжФранцыя2.224,672БухарэстРумынія1.99,131ГамбургГерманія1.82,310ВаршаваПольшча1.73,258БудапештВенгрыя1.73,570ВенаАўстрыя1.73,931

Катэгорыя:Еўрапейскі Саюз