Балашы́ (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета.
Гісторыя У 1904 г. вёска Занарачанскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 155 жыхароў; працавала царкоўна-прыходская школа, у якой у 1896-97 навучальным годзе вучыліся 13 хлопчыкаў. У 1908 г. вёскі Балашы 1-я (6 двароў, 97 жыхароў) і Балашы 2-я (2 двары, 33 жыхары). З 12.10.1940 г. у Шэметаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 05.08.1954 г. у Сырмежскім сельсавеце.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы працавала пачатковая школа. З 1973 вёска ў складзе калгаса імя Калініна (цэнтр — вёска Старлыгі).
У 2004 годзе Балашы былі перададзены з Сырмежскага сельсавета ў склад Нарацкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28.04.2004 N 64 "Об изменении границ Нарочского, Свирского и Сырмежского сельсоветов Мядельского района".
Насельніцтва 66 жыхароў (1960) 11 двароў, 18 жыхароў (1997)
Спасылкі
Катэгорыя:Нарацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна