Леанід Сямёнавіч Корнеў (, 1915 — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945, пасмяротна).
Біяграфія Л. С. Корнеў нарадзіўся ў вёсцы Спас-Слабада Полацкага павета Віцебскай губерні (зараз у межах Полацка). Атрымаўшы няпоўную сярэднюю адукацыю, з 1932 года працаваў вагонным дэпо ў Полацку. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у эвакуацыі абсталявання ў тыл. Быў эвакуіраваны ў горад Сызрань Куйбышаўскай (зараз Самарскай) вобласці. У сакавіку 1942 г. прызваны ў Чырвоную Армію. У жніўні 1942 г. быў паранены і пасля лячэння накіраваны ў ваенна-пяхотнае вучылішча, якое скончыў у 1943 годзе. З лютага 1944 г. Л. С. Корнеў зноў у дзеючай арміі. Удзельнічаў у вызваленні Гомельскай вобласці Беларусі, Бабруйскай і Люблін-Брэсцкай аперацыях.
Намеснік камандзіра па палітычнай частцы 2-га стралковага батальёна 130-га гвардзейскага стралковага Чырванасцяжнага палка (44-я гвардзейская стралковая Баранавіцкая Чырванасцяжная дывізія, 65-я армія, 1-ы Беларускі фронт) вызначыўся ў баях за вызваленне Польшчы у раёне населеных пунктаў Пултуск и Сероцк на рацэ Нараў. 5 верасня 1944 г. ударная група пад камандаваннем Л. Корнева фарсіравала раку Нараў і захапіла плацдарм, разведала брод, зрабіла праходы ў мінным полі і драцяных загародах. Пасля фарсіравання ракі Л. С. Корнеў удзельнічаў у адбіцці контратак праціўніка і расшырэнню Нараўскага плацдарма, у тым ліку, контрнаступлення мотапяхоты праціўніка пры падтрымцы больш за 400 танкаўКнига памяти // Корпоративный сайт БелЖД .
20 кастрычніка 1944 г. Л. С. Корнеў быў цяжка паранены і памёр у дывізіённым медсанбаце № 157. Пахаваны ў брацкай магіле на месцы баёў каля населенага пункта Ставінога Пултускага павета (Мазавецкае ваяводства, Польшча).
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі (06.07.1944)
Літаратура
Спасылкі
Книга памяти // Корпоративный сайт БелЖД Корнев Леонид Семёнович // Сайт Полацкага раённага выканаўчага камітэта Каляндар знамянальных і памятных дат на 2015 год / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі; склад. М. М. Бяляцкая, А. В. Радзевіч, А. А. Соладчук. — Віцебск, 2014. — 167 с.: іл. Корнев Леонид Семёнович // Кто есть кто в Сызрани: Справ-энциклопедич. изд./ Ред.-сост. Е. Мочалова. — Самара: Навигатор, 2001. — 328с.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны