Сіні — назва групы колераў. Мае даўжыню хвалі 440—485 (або 420—490) нанаметраў. Адзін з «асноўных колераў» у сістэме RGB.
Сінія прыродныя фарбавальнікі, пігменты і іншыя эталоны 250px|thumb|right|Бружмель
Колер неба
Мінералы Лазурыт Сапфір
Расліны і жывёлы
Сіняя агава (Agave tequilana var. weber) мае сіняе лісце Хемаціп Агавы мексіканскай, выкарыстоўваецца для вытворчасці тэкілы. Зімародак мае ярка-сінія пёры Матыль Морфа мае інтэнсіўна-сіні «металічны» адліў (бірузовы пры прамым свеце сонца і сіне-фіялетавы пры рассеяным святле
Іншыя прыродныя эталоны Эмісійны спектр іонаў медзі Азур
Іншыя літаратурна-культурныя асацыяцыі
Сіні часта сімвалізуе ўдар, так, у англійскім «black and blue,» азначае сіняк. «Сінякі пад вачамі» — стомленасць. У старажытным Егіпце сіні выкарыстоўваўся для пазначэння праўды. Сіні — колер Зеўса (Юпітэра) і Геры (Юноны). Шырокую цёмна-сінюю стужку мае Ордэн Падвязкі, вышэйшай рыцарскі ордэн Брытанскай кароны. Ордэн быў заснаваны ў 1348 годзе Эдуардам III. Сіні — колер каралеўскай улады і высакароднага паходжання. Выраз «блакітная кроў» для людзей высокага паходжання адбыўся з пераканання, што вены ў іспанскіх арыстакратаў «больш сінія», чым у простых людзей. Выраз «сіняя панчоха» па стаўленні да навуковай дамы ўзыходзіць к 15 стагоддзю, калі ў Венецыі збіралася грамадства мужчын і жанчын, якія займаліся вывучэннем навук, сінія панчохі былі іх адметным атрыбутам адзежы. Гэты звычай быў запазычаны парыжскімі інтэлектуаламі ў 1590-х гадах. Сам тэрмін паўстаў у Англіі ў 1750 гадах. Сіні колер брытанскай кансерватыўнай партыі. У хрысціянстве сіні сімвалізуе шчырасць, разважлівасць і набожнасць. У англійскай мове сіні колер сімвалізуе смутак, меланхолію, дэпрэсію, або проста стан глыбокай задуменнасці. Сімвалічна звязваецца са станам разважання, напрыклад сіні перыяд Пікасо (1901—1904). Сіні нярэдка асацыюецца з вадой і паветрам, колер мора, неба, ён сцішвае, стварае адчуванне расслабленасці, камфорту. Гэта колер стабільнасці, задаволенасці жыццём, сімвалізуе непераходзячыя, вечныя каштоўнасці. Знак глыбокіх роздумаў, увагі, самапаглыбленні, знак вышыні і глыбіні. Сталасць, адданасць, правасуддзе, дасканаласць і мір.
Спасылкі Супольнасць аб сінім колеры
Катэгорыя:Колеры