Марка Ройс (, вымаўляецца [ˈmaɐ̯koː ˈʁɔʏ̯s]); нар. , , Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца клуба «Барусія» з Дортмунда і нацыянальнай зборнай Германіі.

Дзяцінства і адукацыя Марка вырас у звычайным раёне Дортмунда ў сціплых умовах з дзвюма старэйшымі сёстрамі. Яго бацька быў слесарам, а маці офісным клеркамKrull, Patrick ; Müller, Oliver: Ein verlorener Sohn kehrt zurück. In: Welt am Sonntag, 8. Januar 2012, Nr. 2, S. 28.. Паводле інфармацыі, Марка пачаў гуляць у футбол ва ўзросце чатырох гадоўTimm, Lina ; Kozubek, Felix: Kapitän Fipsi und seine Mannschaft. In: Die Zeit, 31. Mai 2012, Nr. 23, S. 41.. Спачатку ён навучаўся як рознічны прадавец, але пасля абраў будучыню сваёй кар’еры на карысць прафесійнага футбалістаMarco Reus. In: Internationales Sportarchiv 19/2012 vom 8. Mai 2012 (abgerufen via Munzinger Online).. Кумірам Марка Ройса з’яўляўся чэшскі футбаліст Томаш Росіцкі, які на той момант быў адным з лепшых ігракоў дортмундскай «Барусіі»Gartenschläger, Lars: Was Joachim Löw an Nelson Mandela bewundert bei welt.de, 6. Juni 2012 (abgerufen am 15. Juni 2012)..

Кар’ера

«Ройт-Вайс» Марка нарадзіўся ў Дортмундзе і таму пачынаў гуляць у клубах свайго горада. Марка Ройс пачаў гуляць у футбол ва ўзросце пяці гадоў у мясцовым клубе «Пост Дортмунд». Ігракі былі на два гады старэйшымі. Тым не менш, ён забіў 36 галоў у адным сезоне. Да 6 гадоў займаўся ў клубе «Пост Дортмунд»Vom Postler zum Profi, затым перайшоў у галоўную каманду гораду — «Барусію». Па дасягненні 17 гадоў перайшоў у «Ройт-Вайс» з Алена, каб атрымліваць гульнявую практыкуBiografie, www.marcoreus.de. Дзякуючы таму, што «Рот-Вайс» таксама быў зацікаўлены ў гульцу, Марка змог заваяваць месца ў асноўным складзе. Правёўшы шэсць матчаў за другую каманду і забіваючы ў кожным другім з іх, атрымаў добрыя водгукі аб сваёй гульні і быў узяты ў асноўную каманду на сталай аснове. 29 верасня 2007 года дэбютаваў за каманду ў Рэгіяналлізе ў хатнім матчы 12-га тура супраць аднаклубнікаў з Обергаўзена. Матч скончыўся паражэннем з лікам 1:3, Марка ж на 66-й хвіліне замяніў Гровера ГібсанаSpielstatistik Rot Weiss Ahlen — Rot-Weiß Oberhausen 1:3 (1:1). fussballdaten.de. Усяго ў свой першы сезон за «Рот-Вайс» згуляў 16 матчаў і забіў 1 мяч, чым дапамог камандзе выйсці ў Другую Бундэслігу.

«Барусія» Мёнхенгладбах

25 мая 2009 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з мёнхенгладбахскай «Барусіяй»Gladbach: Marco Reus soll Nachfolger von Marko Marin werden . bundesligamannschaften.de.Neustädter wird ein Borusse kicker online. Abgerufen am 12. November 2011. 9 жніўня 2009 года дэбютаваў у Бундэслізе ў гасцявым матчы першага тура супраць «Бохума», які скончыўся ўнічыю 3:3. На 70-й хвіліне матчу Марка выйшаў на поле, замяніўшы Карыма МатмураSpielstatistik VfL Bochum — Borussia M’gladbach 3:3 (0:3). fussballdaten.de.. 28 жніўня 2009 года Ройс забіў свой першы гол у чэмпіянаце ў матчы супраць «Майнца 05» пасля 50-мятровага сольнага праходуJoker Reus krönt Solo aus der eigenen Hälfte (www.kicker.de, 28. August 2009). З таго часу Марка стаў стала забіваць за каманду Люсьена Фаўрэ. Усяго ў першым сваім сезоне ў Бундэслізе згуляў 33 матчы і забіў 8 мячоў. Сезон 2011/12 Ройс распачаў фенаменальна, дэманструючы эфектную гульню ў кожным матчы, а сама «Барусія» Мёнхенгладбах, пасля цудоўнага выратавання ў сезоне 2010/11, трывала асела на вяршыні турнірнай табліцы. Важнай прычынай поспеху «Барусіі» стаў дуэт паўабаронцаў Ройс і Герман. Выдатная гульня Ройса прыцягнула ўвагу да яго з боку гэткіх сусветных грандаў футболу, як «Баварыя», «Чэлсі», «Манчэстэр Сіці», мадрыдскі «Рэал», «Ювентус» і іншыя, але Ройс абраў клуб са свайго роднага горада дортмундскую «Барусію». Паводле дамоўленасці другую палову сезону 2011/12 Ройс дагульваў у Гладбахе, чым заслужыў да сябе вялікую павагу фанатаў мёнхенгладбахцаў, якой патрэбна было дапамагчы выйсці ў Лігу чэмпіёнаў. Пасля гэтага, 20 студзеня 2012 года «Барусія» прымала мюнхенскую «Баварыю», якой Ройс адмовіў у міжсезонні. «Барусія» перамагла з лікам 3:1, важкі ўнёсак у перамогу зрабіў Ройс: ён адкрыў лік цудоўным па дакладнасці ўдарам пасля памылкі Ноера і зрабіў выдатную перадачу на Германа ў трэцім голе. 15 красавіка 2012 года ў прынцыповым для «Барусіі» хатнім матчы супраць «Кёльна» Ройс усталяваў канчатковы лік 3:0, абыграўшы ўсю абарону супраціўніка.

«Барусія» Дортмунд 4 студзеня 2012 года падпісаў пяцігадовы кантракт з дортмундскай «Барусіяй», але пачаў выступаць за яе толькі з наступнага сезонаBorussia Dortmund to sign Marco Reus. bvb.de. За Ройса чэмпіёны Германіі 2011 года заплацілі 17,1 мільёнаў еўра сваім аднаклубнікам з МёнхенгладбахаMichael Zorc zum Transfer von Marco Reus, кантракт Марка падпісаў да чэрвеня 2017 годаBorussia Dortmund verpflichtet Marco Reus. 24 жніўня 2012 года Ройс дэбютаваў за «Барусію» ў матчы супраць «Вердэра» і ў гэтай жа сустрэчы Ройс забіў свой першы гол за новы клуб. 29 верасня дортмундцы сустракаліся з былым клубам Ройса «Барусіяй» Мёнхенгладбах і перамаглі 5:0, прычым Ройс зрабіў дубль. У Лізе чэмпіёнаў «Барусія» трапіла ў складаную групу з «Рэалам», «Аяксам» і «Манчэстэр Сіці», але Ройс забіў кожнаму з іх, а «Барусія» выйшла з гэтай групы з першага месца. Гэтак, 3 кастрычніка 2012 года Ройс дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў матчам супраць «Манчэстэр Сіці» і адкрыў лік у гэтай сустрычы. Потым, 6 лістапада 2012 года ў матчы супраць «Рэала» на Сант’яга Бернабеу Ройс шыкоўным ударам адкрыў лік у матчы. А 21 лістапада 2012 года на Амстэрдам Арэне Ройс забіў першым мяч сваёй каманды і дапамог «Барусіі» перамагчы «Аякс» з лікам 1:4 і гарантаваць сабе месца ў плэй-оф.

16 лютага 2013 года Ройс робіць хет-трык у матчы супраць «Айнтрахта» з Франкфурта. 9 красавіка 2013 года «Барусія» ў адказным матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў сустракалася з «Малагай». Пасля гасцявой нічыі 0:0 «Барусію» задавальняла толькі перамога, але ўжо на 25 хвіліне «Барусія» прапускае, што зусім не ўваходзіла ў планы дортмундцаў. На 40 хвіліне Гётцэ з правага флангу пасуе Ройсу, які вытанчаным і эфектным пасам пяткай выводзіць Левандоўскага сам-насам з брамнікам «Малагі». Левандоўскі робіць лік роўным. Потым «Барусія» мела мноства момантаў, каб забіць, але замест гэтага на 82 хвіліне прапусціла з відавочнага становішча па-за гульнёй. І толькі на 91 дадазенай хвіліне Марка Ройс робіць лік роўным, а на 92 хвіліне, за дзве хвіліны да канца, Сантана з перадачы Ройса выводзіць «Барусію» ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў. Гэты матч стаў адным з самых драматычных у гісторыі Лігі чэмпіёнаў, а Ройс стаў адным з герояў матчу. У хатнім паядынку паўфінала Лігі чэмпіёнаў «Барусія» разграміла «Рэал» з лікам 4:1, дзякуючы покеру Левандоўскага. Ужо ў самым пачатку сустрэчы Ройс, абыграўшы ўсю каманду, ледзь не забіў, а на 65 хвіліне зарабіў пенальці, які рэалізаваў Левандоўскі. 11 мая 2013 года ў матчы супраць «Вольфсбурга» Ройс на апошніх хвілінах забіў два мячы і прынёс «Барусіі» нічыю.

У фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА Ройс вызначыўся актыўнай гульнёй, зарабіў пенальці, які рэалізваў Гюндаган, але «Барусія» прайграла «Баварыі» Мюнхен з лікам 2:1. Пасля матчу Ройс сказаў:

«Я спустошаны. Адчайна біліся за кубак, таму цяжка прыняць такую паражэнне, з голам на апошняй хвіліне. Зрэшты, жаліцца таксама не варта. Чарговы цуд нам сёння быў не патрэбен. Думаю, усе бачылі, што „Баварыя“ не была камандай, якую нельга перамагчы. У першым тайме яны паставілася да нас з вялікай павагай, і мы яе сапраўды заслугоўвалі. Але на гэтым усё і скончылася. Мы не выйгралі кубак, а астатняе — усё роўна»Боль и тишина «Боруссии». uefa.com..

Перад сезонам 2013/14 у стан галоўнага канкурэнта «Баварыі» Мюнхен перайшоў Марыа Гётцэ, у той час як Ройс, якога чуткі таксама звязвалі з «Баварыяй» і «Барселонай», застаўся.

27 ліпеня 2013 года футбольны сезон у Германіі пачаўся з матча на Суперкубак Германіі, у якім сустрэліся дортмундская «Барусія» і «Баварыя». «Барусія» ў гэтым матчы даволі ўпэўнена перамагла з лікам 4:2, пры гэтым апошні раз тры мячы «Баварыя» прапускала ад беларускага БАТЭ ўвосень 2012Потеря имущества. «Боруссия» отомстила «Баварии» в Суперкубке. uefa.com.. Ройс бліскуча правёў гульню, забіў першы і апошні мяч дортмундцаў, а таксама паўдзельнічаў у астатніх галявых атаках.

Першую палову сезону «Барусія», нягледзячы на добры старт, праваліла, «Баварыя» сышла ў глыбокі адрыў. У самога ж Ройса ў першай палове сезону гульня час ад часу проста не ішла, мноства момантаў Марка не рэалізоўваў, але пры гэтым Марка канчаткова замацаваўся, як лідар каманды. Узімку 2014 года зноў з’явіліся чуткі аб жаданні трансферу Ройса з боку «Барселоны» і «Манчэстэр Юнайтэд», на што Ройс сказаў:

«У мяне дзейсны кантракт з „Барусіяй“. Мяне ўсё задавальняе тут. Я не думаю пра магчымы сыход. Усё, што не датычыцца „Барусіі“, у дадзены момант мяне не хвалюе. Сумленна прызнаюся, я чытаў трохі пра цікавасць МЮ і „Барселоны“. Для мяне гэта гонар, але падобная інфармацыя з’яўляецца рэгулярна»Марко Ройс: «Все, что не касается „Боруссии“, в данный момент меня не волнует». sports.ru..

У той жа час стала вядома, што Роберт Левандоўскі па сканчэнні сезону пяройдзе ў «Баварыю», Марка пракаментаваў гэту падзею так:

«Сыход ігракоў, асабліва такіх важных, не можа быць добрай навінай, але гэта футбол. У кожнага з іх толькі адна кар’ера, і яны прынялі такое рашэнне. Жыццё працягваецца, і мы, спадзяюся, знойдзем новых футбалістаў. Дагнаць „Баварыю“ ў чэмпіянаце будзе неверагодна складана, але мы паспрабуем дамагчыся хоць чаго-небудзь у гэтым годзе. Гэта складана, але няма нічога немагчымага»Чемпионат Германии. Марко Ройс: «У „Баварии“ едва ли есть слабые горада». eurosport.ru..

У Лізе Чэмпіёнаў справы «Барусіі» не складваліся. Жэрабя вызначыў для «Барусіі» такіх моцных супраціўнікаў, як «Арсенал», «Напалі» і «Марсель». Нечаканая траўма Ілкая Гюндагана стала сур’ёзным фактарам правальнага пачатку, «Барусія» атрымала паражэнне ад «Напалі», але ў гасцях здолела ўпэўнена перамагчы моцны на той момант «Арсенал». Вырашальны матч адбываўся з «Алімпікам» з Марселя, перамога выводзіла дортмундцаў на першае месца, іншы вынік — выбіваў каманду з турніра. Толькі на апошніх хвілінах Кевін Гроскройц вырваў у «Марселя» перамогу і заадно першае месца ў групе.

У 1/8 Лігі Чэмпіёнаў «Барусіі» мела быць сустрэцца з «Зенітам». Першы матч, які адбыўся ў Санкт-Пецярбургу, фактычна прадвызначыў пераможцу, «Барусія» ўпэўнена перамагла 2:4, пры гэтым першыя два галы «Барусія» забіла на 4 і 5 хвіліне матчу. Спачатку Ройс уцёк ад Дамініка Крышыта, які нават няўдала спрабаваў зваліць яго рукой, затым «прыбраў» Нету і не ўтрымаўся на нагах, але мяч адскочыў да Мхітарана. Аднаго дотыку паўабаронцы апынулася досыць, каб мяч апынуўся ў сетцы. Следам ужо сам хаўбек зборнай Арменіі прадраўся па тым жа самым фланзе, пасля чаго пераадрасаваў мяч у цэнтр, Кевін Гроскройц зрабіў скідку на Ройса, які таксама прабіў у дотык у блізкі вугал — брамнік «Зеніта» Юрый Ладыгін нават не паспеў зрэгаваць. Пасля сустрэчы Марка Ройс, які стаў лепшым іграком матча, адзначыў:

«Мы вельмі добра пачалі. Наша тактыка выдатна працавала, і за кошт гэтага хутка павялі — 2:0. Вельмі задаволены нашымі дзеяннямі ў першым тайме. Пасля перапынку зменшылі звароты, і гэта павінна стаць для нас урокам перад зваротнай сустрэчай. Для нас вельмі важна было пачаць матч удала. Мы заслужылі перавагу ў два мяча, але выніковыя 4:2 таксама заканамерныя. Цалкам усё роўна, што менавіта робіць асобна ўзяты чалавек. Перамагае каманда, што мы сёння і прадэманстравалі.

Нам трэба працягваць рухацца крок за крокам, сёння мы зрабілі толькі першы на шляху ў наступны раўнд. Варта захоўваць асцярожнасць, бо сённяшні матч — выдатны прыклад таго, што і госці могуць шмат забіваць. Шматлікае ў зыходзе супрацьстаяння зразумела — павінна здарыцца штосьці неверагоднае, каб мы не прайшлі далей. Тым не менш, нельга губляць пільнасць. Сваёй гульнёй я задаволены, але важней тое, што каманда перамагла.»Ройс: «Наша тактика сработала». uefa.com..