Аза́ркі-Дво́рышча (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.
Гісторыя У 1770 годзе — вёска Мядзельскага староства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1868 годзе ў Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.
У 1921 годзе — вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 года — Пастаўскага павета Віленскага ваяводства).
З 12 кастрычніка 1940 года — у Лук’янавіцкім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года — Маладзечанскай вобласці, з 16 ліпеня 1954 года і з 25 студзеня 1996 года — у Мядзельскім сельсавеце (з 17 лістапада 1959 — гарпассавет) таго ж раёна, з 20 студзеня 1960 года — Мінскай вобласці.
У 1948 годзе ўтвораны калгас «4-я Пяцігодка», адкрыты магазін. У 1950 годзе вёска — цэнтр узбуйненага калгаса «Чырвоны сцяг» (вёскі Старыя Азаркі, Азаркі-Дворышча, Азаркі-Пудавінка), з 1954 года ў складзе калгаса «Пераможца» (цэнтр — аграгарадок Лук’янавічы).
Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1770 год — 9 сем’яў. XIX стагоддзе: 1868 год — 7 двароў, 67 жыхароў. XX стагоддзе: 1904 год — 136 жыхароў; 1907 год — 21 двор, 137 жыхароў; 1921 год — 22 двары, 138 жыхароў; 1931 год — 26 двароў, 137 жыхароў; 1997 год — 19 двароў, 31 жыхар.
Інфраструктура Ёсць жывёлагадоўчая ферма, магазін.
Спасылкі
Катэгорыя:Мядзельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна