Вы́мнаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1977. — 504 с. (ст. 85). () — аграгарадок (да 2010 — вёска) у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 30 км ад Віцебска на беразе возера Вымна, за 6 км ад аўтадарогі (Віцебск — Сураж). Цэнтр Вымнянскага сельсавета.

Гісторыя У XVI ст. маёнтак у Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1567 годзе Вымна згадваецца ў ліку маёмасці віцебскага гараднічага П. Ц. Кісяля. Заставалася ўласнасцю Кісялёў да 1635 года, калі Я. Я. Кісель-Дарагніцкі прадаў за 7 тыс. злотых свайму зяцю, князю С. Я. Лукомскаму, маёнтак Вымна на аднайменным возеры. Да маёнтка належалі вёскі Задабрэя (Задзябра), Кляшчова, Котава, Сапуны, Тарманава. Да пачатку XVIII ст. — маёмасць Лукомскіх.

У выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай, маёнтак з 1772 года ў складзе Суражскага павета Расійскай імперыі. У 1785 годзе належаў сумесна панам Навацкім і Багамольцу. Маёнтак ахопліваў каля 100 дробных паселішчаў (кожнае ад 1 да 7 двароў), у т.л. сяло і вёску Вымна. У сувязі са скасаваннем Суражскага павета, маёнтак увайшоў у склад Віцебскага павета.

У пачатку XX стагоддзя ў пагосце Вымна Вымнянскай воласці Віцебскага павета было 4 двары і 12 жыхароў. Тут існавала драўляная царква ў імя Георгія Перамаганосца, пабудаваная ў 1866 годзе замест ранейшай (храм заснаваны не пазней пачатку XVII стагоддзя). Побач знаходзіўся фальварак Вымна, які належаў двараніну І. Казарыну.

З 16 студзеня 1919 да сакавіка 1924 года Вымна ў складзе РСФСР. Пасля 1-га ўзбуйнення Беларускай ССР вернута ў склад беларускай дзяржавы і ўвайшла ў Котаўскі сельсавет Суражскага раёна Віцебскай акругі. Арганізаваны саўгас «Вымна», які пасля ўзбуйнення за кошт далучаных 5 дробных калгасаў, у 1957 годзе перайменаваны ў саўгас імя А. Я. Углоўскага.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны, з ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 года, Вымна акупіравана нямецкімі войскамі.

З 22 снежня 1960 года вёска цэнтр Вымнянскага сельсавета Віцебскага раёнаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).. З 22 студзеня 1963 да 2 жніўня 1966 года вёска з сельсаветам у складзе Лёзненскага раёна.

У 1963 годзе пры сельскім клубе створаны хор пад кіраўніцтвам Мікалая Савельевіча Крашчонкіна, якому пазней, у 1975 годзе нададзена званне «народны»У мірнай працы / Падрых. У. І. Мезенцаў // Памяць Віцебскага раёна: Гісторыка-дакументальная хроніка / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 658. — ISBN 985-02-0647-0..

У 2000 годзе саўгас імя А. Я. Углоўскага рэарганізаваны ў Камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства Віцебскай вобласці імя Углоўскага (КУСГП імя Углоўскага), якое ў 2002 годзе перайменавана ў КУСГП «Вымна».

Насельніцтва 1970 год — 151 двор, 460 чал.; 1996 год — 244 двары, 576 чал.

Інфраструктура У аграгарадку працуе Вымнянская дзіцячы сад-базавая школа, дзе з 11 верасня 2010 года дзейнічае гісторыка-краязнаўчы музей, Дом культуры, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, аддзяленне «Беларусбанка»

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў (1944), у цэнтры вёскі — . Пахаваныя 450 воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні Віцебскага раёна ад нямецкіх захопнікаў. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза А. Я. Углоўскі.  Помнік А. Я. Углоўскаму (за 6 км ад вёскі каля аўтадарогі Віцебск — Сураж). Скульптар Аляксандр Гвоздзікаў.

Вядомыя асобы Аляксей Гаўрылавіч Антонаў — Заслужаны ўрач БССР. Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі — беларускі этнограф, фалькларыст.

Крыніцы

Літаратура

Насевіч, В. Л. Вымна / В. Л. Насевіч //  — С. 372.

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 2 / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мінск: БелЭн, 2019. — 728 с. — ISBN 978-985-11-1126-4 З гісторыі населеных пунктаў / Падр. В. В. Віталева // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 767. Статистические сведения о церквах и причтах Полоцкой епархии. — Витебск, 1884. Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны: у 2 ч. / Л. І. Злобін (рэд.) [і інш.]. — Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2012. — Ч. 1. — 304 с. ISBN 978-985-517-365-7 (белор.) Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны: у 2 ч. / пад рэд. А. С. Дзядовай. — Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2012. — Ч. 2. — 357 с. ISBN 978-985-517-365-7 (белор.) Поездка въ Тадулинъ монастырь, Витебск. Уезда, В. Арсеньевъ.

Катэгорыя:Вымнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна