Гомельскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі Беларусі ў 1773-77 і 1852—1926 гадах. Утвораны 22 ліпеня 1773 г. ў складзе Рагачоўскай правінцыі пасля Першага падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтр — Гомель. 22 сакавіка 1777 г. ў сувязі з пераносам цэнтра павета ў мястэчка Беліца пераўтвораны ў Беліцкі павет. Адноўлены ў складзе Магілёўскай губерні ў 1852 г. пасля пераносу цэнтра павета ў Гомель. Плошча складала 4719,4 квадратных вёрст, насельніцтва дасягала 224,7 тысяч чалавек (1897).
З 26 красавіка 1919 года ў складзе Гомельскай губерні. Скасаваны 8 снежня 1926 года, яго тэрыторыя ўключана ў Гомельскую акругу.
Насельніцтва Паводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 224 723 чалавек, у тым ліку ў Гомелі — 36 775 чал.
Нацыянальны склад Нацыянальны склад паводле перапісу 1897 годаПершы ўсеагульны перапіс насельніцтва Расійскай Імперыі 1897 г. Размеркаванне насельніцтва паводле роднай мовы. Гомельскі павет: беларусы — 166 471 чал. (74,1 %), яўрэі — 32 363 чал. (14,4 %), рускія — 21 723 чал. (9,7 %), палякі — 2301 чал. (1,0 %),
Адміністрацыйны падзел У 1917 годзе ў склад павета ўваходзіла 18 валасцей: Веткаўская, Вылеўская, Гомельская, Дзятлавіцкая, Кармянская, Маркавіцкая, Насовіцкая, Пакалюбіцкая, Палеская, Папоўская, Покацкая, Рудзянецкая, Рэчкаўская, Стараюркавіцкая, Стаўбунская, Целяшоўская, Чабатовіцкая, Чырванабудская; а таксама 3 гарады і 7 мястэчак.
У 1923 г. воласці былі ўзбуйнены, іх стала 8: Веткаўская, Гомельская, Добрушаская, Дзятлавіцкая, Насовіцкая, Свяцілавіцкая, Уваравіцкая, Чырванабудская. Ураднікі павета Гомельскія павятовыя маршалкі Вядомыя асобы Еўдакім Раманаў (1855—1922) — беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя Гомельскай вобласці Катэгорыя:Паветы Магілёўскай губерні Катэгорыя:Паветы Гомельскай губерні