Заха Хадзід (, ; , Багдад, Ірак — ) — брытанскі архітэктар і дызайнер арабскага паходжання, прадстаўніца дэканструктывізму. У 2004 годзе стала першай жанчынай-архітэктарам, якая атрымала Прытцкераўскую прэмію. Дама-Камандор ордэну Брытанскай імперыі.

Біяграфія Заха Хадзід нарадзілася ў 1950 годзе ў Багдадзе, Ірак. З 1972 па 1977 гг. вучылася ў Архітэктурнай асацыяцыі ў Лондане. Пачала кар’еру у бюро ОМА вядомага галандскага архітэктара і тэарэтыка дэканструктывізму Рэма Колхаса. у 1980 годзе Заха Хадзід заснавала уласную архітэктурную фірму Zaha Hadid Architects.

На працягу 1980-х выкладае ў асацыяцыі Архітэктуры і іншых прэстыжных установах. Кіруе кафедрай Кэндзо Тангэ ў Вышэйшай Школе Дызайну пры Гарвардскім універсітэце, кафедрай Салівэна ў Школе Архітэктуры пры Ілінойскім універсітэце ў Чыкага. Выкладае як запрошаны прафесар ва Універсітэце Выяўленчых Мастацтваў Гамбурга (HFBK Hamburg), Кнолтанаўскай Школе Архітэктуры ва Універсітэце штата Агая, у Калумбійскім універсітэце і ў Ельскай Школе Архітэктуры. З 2000-х гадоў выкладае як запрошаны прафесар ва Універсітэце Прыкладных Мастацтваў (горад Вена), на майстар-класах «Vertical-Studio».

З’яўляецца ганаровым членам Амерыканскай Акадэміі Мастацтваў і Архітэктуры, членам Амерыканскага Інстытута Архітэктуры. Была членам апякунскага савету Фонду Архітэктуры (Вялікабрытанія). На дадзены момант з’яўляецца прафесарам Венскага Універсітэту Прыкладных Мастацтваў (Аўстрыя).Architekturentwurf 1 Studio Hadid

Архітэктура У фірме Zaha Hadid Architects працуе больш за 350 чалавек. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Лондане.

Канцэпты Дом Оперы (1995), Кардыф, Уэльс — не рэалізаваны Price Tower (2002), Аклахома, ЗША — няскончаны

Рэалізаваныя праекты

Пажарная станцыя кампаніі Vitra (1994), Вайль-ам-Райн, Германія Трамплін у Бергізэлі (2002), Інсбрук, Аўстрыя Цэнтр сучасных мастацтваў (2003), Цынцынаці, ЗША Гатэль «Пуэрта Амерыка» (2003—2005), Мадрыд, Іспанія Цэнтральны будынак BMW (2005), Лейпцыг, Германія Музей Ordrupgaard annexe (2005), Капенгаген, Данія Навуковы цэнтр «Фэна» (2005), Вольфсбург, Германія Цэнтр Мэгі ў бальніцы Вікторыі (2006), Крэкалдзі, Шатландыя Новыя станцыі фунікулёру «Hungerburgbahn» (2007), Інсбрук, Аўстрыя

Мабільны павільён «Шанэль» (2006—2008), Токіа, Ганконг, Нью-Ёрк, Лондан, Парыж, Масква Мост-павільён (2008), Сарагоса, Іспанія «Pierresvives» (2002—2012), Манпелье, Францыя Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя (1998—2010), Рым, Італія Дом оперы ў Гуанчжоу (2010), Гуанчжоу, Кітай Мост Шэйха Зайда (2007—2010), Абу-Дабі, ААЭ Гандлёвы комплекс «Galaxy SOHO» (2012), Пекін, Кітай Цэнтр водных відаў спорту (2011), Алімпійскія гульні 2012, Лондан, Вялікабрытанія Прыбярэжны музей (частка музею транспарту Глазга) (2007—2011), Глазга, Шатландыя CMA CGM Tower (2004—2011), Марсель, Францыя

Акадэмія Эвелін Грэйс (2006—2010), Лондан, Вялікабрытанія Галерэя Roca London (2009—2011), Лондан, Вялікабрытанія Цэнтр Гейдара Аліева (2007—2012), Баку, Азербайджан Мастацкі музей Элі і Эдыт Броўд (2010—2012), Іст-Лэнсінг, Мічыган, ЗША Бібліятэка і навуковы цэнтр Венскага Эканамічнага універсітэту, Вена, Аўстрыя Innovation Tower (2013), Ганконг Dongdaemun Design Plaza (2008—2014), Сеул, Паўднёвая Карэя

У 2010 годзе Хадзід атрымала прапанову спраектаваць новы будынак Цэнтральнага Банку Ірака. Пагадненне было урачыста падпісана 2 студзеня 2012 года ў Лондане. Гэта будзе першы праект Хадзід у яе роднай краіне. У 2008 годзе праект Хадзід быў названы лепшым для філіялу музея Гугенхайма ў Вільнюсе.

Спасылкі Афіцыйны сайт Публікацыі Захі Хадзід на сайце Аrchello

Катэгорыя:Архітэктары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Архітэктары-постмадэрністы Катэгорыя:Дамы-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі Катэгорыя:Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі Катэгорыя:Лаўрэаты Прытцкераўскай прэміі