міні|180 пкс|Паштоўка БНР з словамі Ф. Багушэвіча. 1918 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі

Заснаваны Віцебскі абласны краязнаўчы музей Ліпень — жнівень: у Мінску працавала «Беларуская выстаўка імя Ф. Скарыны», арганізаваная Урадам БНР. Былі паказаны экспанаты па этнаграфіі і народным мастацтве, паясы, фотаздымкі, кнігі. 1 верасня у Мінску ў памяшканні «Остбанка» адкрыта выстаўка мастацтва Мінскага краюгазета «Минский голос». 1918. 28 августа. 12 верасня Марк Шагал прызначаны на пасаду Віцебскага губернскага ўпаўнаважанага па справах мастацтваў. 7 лістапада галоўныя вуліцы і плошчы Віцебска ўпрыгожаны манументальнымі роспісамі і пано да свята 1-й гадавіны рэвалюцыі, зробленымі мастакамі М. Шагалам, Н. Альтманам, А. Экстэр, Д. Штэрэнбергам.

З’явіліся Народная мастацкая школа (з 1920 года Віцебскія дзяржаўна-мастацкія майстэрні, з 1921 Мастацка-практычны інстытут, з 1923 Віцебскі мастацкі тэхнікум, ў 1939—1941 мастацкае вучылішча).

Нарадзіліся 16 лютага — Іван Пушкоў (пам. 1986), беларускі мастак-жывапісец. 15 жніўня — Уладзімір Кульваноўскі (пам. 2003), беларускі тэатральны мастак, жывапісец, графік. 5 верасня — Пётр Явіч (пам. 2008), беларускі жывапісец. 7 кастрычніка — Ізраіль Басаў (пам. 1994), беларускі жывапісец і графік. 23 красавіка — Алеся Паслядовіч (пам. 1988), беларускі графік.

Памерлі 20 мая — Карусь Каганец (нар. 1868), беларускі паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч

Галерэя твораў

Галерэя фота

Катэгорыя:1918 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь