Зборныя могілкі былых салдат Вермахта — гэта спецыяльныя могілкі на тэрыторыі былога СССР, дзе перапахаваны вайскоўцы Вермахта і армій краін саюзніц гітлераўскай Германіі (Венгрыі, Італіі, Славакіі, Румыніі, Фінляндыі). Спачатку ідзе эксгумацыя і ідэнтыфікацыя астанкаў, потым іх размяшчаюць у мініяцюрныя труны з ідэнтыфікацыйнымі дадзенымі і труны з астанкамі размяшчэюць у зборных (аналаг брацкіх) магілах на новым месцы, адкуль сваякі могуць вывезці труну пры жаданні за мяжу.
Арганізацыяй перапахаванняў былых салдат Вермахта ў Расіі і Беларусі займаецца грамадская арганізацыя з ФРГ «Народны саюз Германіі для дагляду воінскіх пахаванняў», на чале з В. Брастам, які адказвае за дзейнасць арганізацыі ў Беларусі і Калінінградскай вобласці РасііСоветский лозунг в немецком исполнении (Тэлеканал НТВ).
У Беларусі пошуковая дзейнасць «Народнага саюза» дазволена з 2002 г. З 1 кастрычніка 2012 г. зборныя могілкі арганізаваны ў г. Бяроза (Брэсцкая вобл.), а пазней і п. Шчаткава (Магілёўская вобласць). У Шчаткава пахавана больш за 920 салдат ВермахтаВ Бобруйском районе перезахоронены останки 920 солдат и офицеров вермахта, погибших во время Второй мировой войны (БелаПАН). На могілках у Бярозе плануецца пахаваць прыкладна 50 тыс. нямецкіх салдат у зборных магілахА как у них… Блог «Выживи сам».
«Народны саюз» дапамагае знаходзіць і перазахоўваць таксама і астанкі савецкіх салдатВ Калининграде немцы передали останки 10 красноармейцев, погибших в концлагерях Сайт «Регнум».
Гл. таксама Нямецкія вайсковыя могілкі 1941-1944 гг. пад Мінскам Лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 168
Спасылкі Сайт «Народнага саюза»
Катэгорыя:Могілкі Катэгорыя:Вялікая Айчынная вайна Катэгорыя:Другая сусветная вайна Катэгорыя:Вермахт