Шчы́бат — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Старое Лядна, у басейне ракі Ула, каля аўтамабільнай дарогі .

Плошча паверхні возера 0,45 км². Даўжыня 2,52 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня 6,1 м, сярэдняя — 2,65 м. Даўжыня берагавой лініі 6,67 км. Аб’ём вады ў возеры 2,75 млн м³. Плошча вадазбору 3,75 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 20 м, стромкія, месцамі спадзістыя, пад лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, месцамі вышынёй 0,5 м. На захадзе выцякае ручай у возера Лядна.

Літаратура

Ліст карты N-35-46. Выданне 1980 года.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна Катэгорыя:Басейн Улы