Забе́гі (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавета.
Гісторыя У 1868 г. вёска Будслаўскай гміны Вілейскага павета Віленскай губерні, 6 двароў, 48 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 103 жыхары. У 1921 г. у складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводства, 20 двароў, 114 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Вераб'ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 27.03.1959 г. у Будслаўскім сельсавецеРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4., з 20.10.1960 г. Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне. У 1950 г. сяляне вёсак Баркоўшчына і Забегі аб’ядналіся ў калгас імя Кірава. З 1965 г. вёска ў складзе саўгаса «Будслаўскі» (цэнтр — вёска Будслаў), з 1991 г. — калгаса «Будслаўскі».
Насельніцтва 118 жыхароў (1960) 29 двароў, 51 жыхар (1997)
Спасылкі
Катэгорыя:Будслаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна