Дубро́ўка. Сустракаецца таксама варыянт Ду́браўка (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца ў вельмі маляўнічым месцы каля лесу. У вёсцы ёсць невялікае возера Зуёнкава. У 3 кіламетрах ад Дуброўкі размешчана возера Сялява.
Гісторыя Некалі вёска належала Сапегу.
Да 26 жніўня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Дубоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11., да 28 ліпеня 1966 года — у склад Вялікахальнявіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).. У Савецкі час быў калгас. Раней у вёсцы былі: школа, дзіцячы сад «Дубравушка», магазін, камбінат бытавога абслугоўвання, збожжаток, майстэрні, бухгалтэрыя; будаваліся кафэ, ФАП, ферма, пошта, клуб, бібліятэка, музычная школа.
Каля 2004 года калгас аб'ядналі з Халопеніцкім. Фактычна пачаўся заняпад вёскі. У 2008 годзе зачынілі школу, некалькімі гадамі раней — дзіцячы сад. У 2010 годзе зачынілі пошту. На 2015 год тут працуе толькі магазін, ФАП аб'яднаны клуб і бібліятэка, магчыма, часткова збожжаток і прыязджае паштовая машына.
Насельніцтва На 2015 год у вёсцы пражывае 14 дзяцей да 18 гадоў. У цяперашні час вёска шырока выкарыстоўваецца дачнікамі: дачнымі сталі ўжо каля 7 дамоў.
Выдатныя ўраджэнцы Андрэй Антонавіч Парцянка (1906—1945) — Герой Савецкага Саюза (1945)
Спасылкі
Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна