Віленскі край або Віленшчына, (, ) — усходняя і паўднёва-ўсходняя частка сучаснай Літвы з Вільняй, а таксама прылеглыя да яе раёны Беларусі, якія ў 1920-1939 гадах належалі Польшчы, і вылучаліся асаблівасцямі нацыянальнага складу насельніцтва, культуры, палітычнай арыентацыі. Тэрыторыя Віленскага краю дэ-юрэ належала Беларускай Народнай Рэспубліцы, планавалася ўключэнне ў склад БССР (верасень-кастрычнік 1939 года).

Гісторыя

Да 1917 года Віленскі край у складзе Віленскай губерні Расійскай імперыі як Свянцянскі, Віленскі і Троцкі паветы. Палову насельніцтва складалі беларусы, за імі — літоўцы, асаблівае месца займала Вільня.

Згодна з Усерасійскім перапісам насельніцтва 1897 года нацыянальны (моўны) склад губерні быў наступныДемоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей: Павет беларусы літоўцы яўрэі палякі вялікаросы Губерня цалкам 59,1 % 17,6 % 12,7 % 8,2 % 4,9 % Вілейскі 86,9 % … 9,5 % 2,5 % … Віленскі 59,8 % 17,9 % 12,3 % 10,1 % 10,4 % Дзісненскі 81,1 % … 10,1 % 2,4 % 5,9 % Лідскі 73,2 % 8,7 % 12,0 % 4,7 % 1,2 % Ашмянскі 80,0 % 3,7 % 12,1 % 1,7 % 2,3 % Свянцянскі 49,5 % 20,8 % 17,1 % 6,0 % 5,4 % Троцкі 17,7 % 49,1 % 9,5 % 11,3 % 4,6 %

Першая сусветная вайна і Обер-Ост У верасні 1915 года падчас Першай сусветнай вайны Віленскі край быў акупаваны войскамі Германскай імперыі і ўвайшоў у склад ваенна-адміністрацыйнай адзінкі Обер-Ост. Паводле даследаванняў, праведзеных нямецкай ваеннай адміністрацыяй 10-й арміі ў гэты перыяд (апублікаваных у выданні «Das Litauen-Buch», 1918), агульная колькасць насельніцтва былой Віленскай губерні ацэньвалася ў 1 861 200 чалавек. Немцы пацвярджалі абсалютную перавагу на гэтай тэрыторыі беларусаў (891 771 чалавек, або 56,1 %). У самой Вільні ў той час налічвалася каля 200 тысяч чалавек, з якіх найбуйнейшымі групамі былі яўрэі (47 %) і каталікі (34 %). Нямецкія даследчыкі звярталі ўвагу на тое, што ў краі гістарычна дамінаваў і яскрава вылучаўся «польска-літоўска-беларускі элемент», у той час як расійскі (велікарускі) успрымаўся як вынік штучнай русіфікацыі і складаў усяго каля 4,9 % насельніцтва — S. 8..

У перыяд нямецкай акупацыі Віленшчына стала арэнай змагання розных нацыянальных рухаў. Нямецкая ваенная ўлада, імкнучыся аслабіць як расійскі, так і моцны польскі ўплыў, дазволіла пэўную нацыянальна-культурную дзейнасць карэннага насельніцтва. У краі ўпершыню былі адкрыты легальныя беларускія і літоўскія школы (хаця вывучэнне нямецкай мовы было абавязковым), пачалося выданне нацыянальнай прэсы (напрыклад, у Вільні выходзіла беларуская газета «Гоман»). Менавіта ў канцы 1918 года, пасля ліквідацыі Обер-Оста, гэты нацыянальны ўздым прывёў да адкрытага сутыкнення інтарэсаў вакол лёсу Віленскага краю.

Пад канец снежня 1918 года немцы пакінулі Вільню і яе ваколіцы.

Міжваенны перыяд У пачатку студзеня 1919 года Віленскі край (Вільню 5 студзеня) заняла Чырвоная Армія, супраціўленне якой мясцовыя польскія ўзброеныя фарміраванні аказаць не здолелі. Падчас савецка-польскай вайны польская армія заняла Вільню 19—21 красавіка 1919 года. Падчас наступлення Чырвонай Арміі ў ліпені 1920 года палякі адступілі ад Вільні.

Падчас савецка-літоўскіх перамоў у маі 1920 года асноўным пытаннем, якое вызначала межы Літвы, было ваеннае супрацоўніцтва супраць Польшчы, потым, пры пагаршэнні ваеннай сітуацыі, — нейтралітэт Літвы. 12 ліпеня 1920 года ў Маскве быў падпісаны дагавор паміж РСФСР і Літвой, які прызнаваў незалежнасць Літвы ў межах былой Ковенскай губерні, часткі Віленскай, Гродзенскай, Сувалкаўскай губерняў, уключаючы Відзы, Вільню, Ашмяны, Ліду, Шчучын, Гродна. Дагавор набываў юрыдычную моц 14 кастрычніка. 26 жніўня 1920 года Вільню перадалі пад кантроль Літвы. Іншыя тэрыторыі, якія адыходзілі згодна з савецка-літоўскім дагаворам Літве, таксама перадаваліся пад кіраўніцтва літоўскай адміністрацыі падчас польскага наступу пасля «Цуду на Вісле».

З уварваннем у жніўні 1920 года польскіх войскаў на тэрыторыі, на якія прэтэндавала Літва, яны сутыкнуліся з літоўскім супрацівам. Савет Лігі Нацый 20 верасня прыняў рэкамендацыю, якая пацвярджае ў якасці ўсходняй мяжы Польшчы «лінію Керзана», на захад ад якой ляжалі землі з «перавагай польскага насельніцтва» (на самай справе этнічна польскімі былі толькі заходнія воласці Беластоцкага і Бельскага паветаў), на ўсход — тэрыторыі з перавагай беларускага, украінскага, літоўскага насельніцтва, і прапанаваў Польшчы лічыцца з нейтралітэтам Літвы з усходняга боку лініі. Літва і Польшча афіцыйна прынялі гэтую рэкамендацыю. Пад ціскам Лігі Нацый пад канец верасня 1920 года ў Сувалках пачаліся польска-літоўскія перамовы. 7 кастрычніка быў падпісаны дагавор, які размяжоўваў польскую і літоўскую зоны (План Гіманса). У адпаведнасці з дамовай Вільня і прылеглыя тэрыторыі адыходзілі да Літвы. Дагавор павінен быў уступіць у дзеянне 10 кастрычніка 1920 года.

За два дні да ўступлення Сувалкаўскага дагавора ў сілу па сакрэтным распараджэнні Юзафа Пілсудскага часткі польскай арміі (1-я Літоўска-Беларуская дывізія) пад камандаваннем генерала Люцыяна Жалігоўскага, імітуючы непадпарадкаванне вярхоўнаму камандаванню, пачалі наступ і занялі Вільню (9 кастрычніка) і Віленскі край. Занятыя тэрыторыі былі абвешчаны дзяржавай Сярэдняя Літва, пад часовым кіраваннем Вярхоўнага галоўнакамандуючага і Часовай кіруючай камісіі. Выбары, праведзеныя 8 студзеня 1922 года, сфарміравалі прадстаўнічы орган насельніцтва Сярэдняй Літвы — Віленскі сойм. Сойм 20 лютага 1922 года большасцю галасоў прыняў рэзалюцыю аб уключэнні Віленскага краю ў склад Польшчы. 22 сакавіка 1922 года Устаноўчы сойм у Варшаве прыняў Акт уз'яднання Віленскага краю з Польскай Рэспублікай. У красавіку 1922 года Віленскі край увайшоў у склад Польшчы. У 1926 годзе на тэрыторыі краю было сфарміравана Віленскае ваяводства.

Аднак Літва не адмаўлялася ад правоў на Віленскі край і вяла за яго актыўную прапагандысцкую і дыпламатычную барацьбу. Толькі ў 1938 годзе, калі пасля ўзброеных інцыдэнтаў на мяжы і ўльтыматуму Польшчы, Літва была вымушана пагадзіцца з аднаўленнем дыпламатычных адносін, былі адкрыты межы.

Падчас уварвання ў верасні 1939 года савецкіх войск на тэрыторыю Польшчы Віленскі край перайшоў пад кантроль Савецкага Саюза. Згодна з «Дамовай аб перадачы Літоўскай Рэспубліцы горада Вільня і Віленскай вобласці і аб узаемадапамозе паміж Савецкім Саюзам і Літвой» ад 10 кастрычніка 1939 года частка Віленскага краю перададзена Літве. Гэтая частка складала тэрыторыю ў 6909 км² з 490 тыс. чалавек. Пасля акупацыі краін Прыбалтыкі СССР і з'яўлення Літоўскай ССР да новастворанай савецкай рэспублікі ў кастрычніку 1940 года дадаткова адышла тэрыторыя Беларусі плошчай 2637 км².

Ідэя праекта рэспублікі, якая магла быць утворана на тэрыторыі Віленскага краю і Заходняй Беларусі з’явілася ў пачатку 1990-х гадоў сярод актывістаў польскага руху ў Літоўскай ССР. Ідэю падтрымала польская партыя правоў чалавека са старшынёй Янам Цехановічам.

Гл. таксама Сярэдняя Літва Віленскае ваяводства, 1926—1939

Спасылкі Савецкая армія перадае Віленскі край Літве

Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Беларусі Катэгорыя:Гістарычная геаграфія Літвы Катэгорыя:Польска-літоўскія адносіны