І́двал ап Ана́раўд, або Ідвал Лысы (; загінуў у 942 годзе) — кіраўнік валійскага каралеўства Гвінед. Вільям Мальмсберыйскі ў сваёй «Гісторыі англійскіх каралёў» () назваў яго «каралём брытаў».Запіс пра падзеі 926 года: «…Judwalum regem omnium Walensium…», паводле выдання: Thomas Duffus Hardy. Willelmi Malmesbiriensis monachi Gesta regum Anglorum. v.1 Reprint of Londini, sumptibus Societatis, 1840 edition. p. 206.

Біяграфія Ідвал атрымаў у спадчыну трон Гвінеда ў 916 годзе, калі памёр яго бацька Анараўд ап Родры. У 918 годзе Ідвал разам з іншымі валійскімі кіраўнікамі, сярод якіх быў і Хівел Добры, быў вымушаны прызнаць сваім сюзерэнам англійскага караля Эдуарда.J.E. Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. v.1. p. 332 Ідвал працягнуў падтрымліваць адносіны і са спадчыннікам Эдуарда Этэльстанам, двор якога ён неаднаразова наведваў у перыяд з 928 па 937 год.Celtic Culture: A historical evcyclopedia, V. I, A-Celti. Santa Barbara, ABC-CLIO. 2006. p. 956. Пасля смерці Этэльстана Ідвал і яго брат Элісед паўсталі супраць англасаксаў, але ў 942 годзе абодва загінулі ў баі.J.E. Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. v.1. p. 337

Пасля Ідвала ўлада ў Гвінедзе павінна была перайсці да яго сыноў Іяга і Ідвала, якога звычайна звалі Іеявам, але Хівел ап Кадэл, які кіраваў амаль усім поўднем Уэльса, уварваўся ў Гвінед і выгнаў сыноў Ідвала, захапіўшы трон. Пасля смерці Хівела ў 950 годзе сыны Ідвала вярнулі сабе прастол Гвінеда.

Літаратура John Edward Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. London:Longmans, Green & Co, 1911

Катэгорыя:Кіраўнікі каралеўства Гвінед Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Манархі, якія загінулі ў баі