Шчырае прызнанне () — французская псіхааналітычная драма 2004 года рэжысёра Патрыса Леконта. Прэм’ера адбылася на Берлінскім міжнародным кінафестывалі. У галоўных ролях выступілі Сандрын Банер і Фабрыс Лукіні. Фільм з’яўляецца экранізацыяй аднайменнага апавядання Жэрома Танэра.

Cюжэт Ганна перажывае сур’ёзныя сямейныя праблемы. Дамаўляецца аб спатканні з вядомым псіхааналітыкам, але ідучы ў вельмі ўзрушаным стане, выпадкова трапляе ў суседні пакой, у якім знаходзіцца кантора бухгалтара Вільяма. Спачатку ніхто з іх не заўважае памылкі. Вільям вітае яе як чарговую кліентку і не здзіўляецца, калі замест просьбы аб дапамозе ў бухгалтарскіх справах, выслухоўвае інтымныя прызнанні. Праз імгненне Ганна знаходзіць сваю памылку, але вырашае працягнуць навязанае бухгалтарам знаёмства. Па-ранейшаму наведвае яго і распавядае пра свае праблемы, якія вымушаюць яго ўвайсці ў ролю псіхааналітыка-аматара.

Акцёры і ролі Сандрын Банер — Ганна Фабрыс Лукіні — Вільям Мішэль Дзюшасуа — доктар Маньер Анн Брашэ — Жанна Жыльбер Мелкі — Марк Ларан Гамелон — Люк Элен Сюржэр — Мадам Мюлон

Катэгорыя:Фільмы Францыі 2004 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2004 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 2004 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2004 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Францыі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Францыі Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы Патрыса Леконта