Сейсілуг — раннесярэднявечная дзяржава ў Паўднёва-Заходнім Уэльсе (хутчэй княства, чым каралеўства), якая існавала ў VII—X стст.
У 720 годзе кароль Керэдыгіяна Сейсіл ап Клідаг — прамы нашчадак Керэдыга перамог Дывед і адабраў у яго вобласць Істрад-ТывіEBK: King Rhein of Dyfed & Brycheioniog. Новая дзяржава была названа ў яго гонар Сейсілугам. Гэта новаўтворанае каралеўства працягвала пашырацца. У канцы VII — пачатку VIII стагоддзяў у яго склад увайшлі Біэлт і Гвертрыніян. Мужчынская лінія роду караля Керэдыга згасла ў 872 годзе са смерцю Гургана ап Мейрыга. Скарыстаўшыся дынастычным крызісам, яго швагер Родры Вялікі захапіў Сейсілуг і зрабіў яго на некаторы час субкаралеўствам Гвінеда. Аднак пасля смерці Родры яго сын Кадэл у той ці іншай ступені аднавіў незалежнасць Сейсілуга.Керэдыгіян, Сейсілуг, Дэхейбарт У 904 годзе Кадэл заваяваў суседні Дывед, пасадзіўшы там свайго сына Хівела Добрага. А ў 920 годзе Хівел, атрымаўшы ў спадчыну трон Сейсілуга, аб'яднаў абедзве свае дзяржавы ў каралеўства Дэхейбарт.
Спіс каралёў Сейсіл ап Клідаг (665—700) Артуіс ап Сейсіл (700—735) Дыўнуал ап Артуіс (735—770) Меўрыг ап Дыўнуал (770—807) Артэн ап Меўрыг (807-80) Гуган ап Меўрыг (808—871) Кадэл ап Родры (871—909) яго маці Ангарда верх Мейрыг Клідаг ап Кадэл (909—920)
Літаратура
Спасылкі
Celtic Kingdoms of the British Isles
Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы на Брытанскіх астравах Катэгорыя:Каралеўства Сейсілуг