thumb|250px|right|Выгляд вакзала (2017) Павялецкі вакзал - пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Пасажырская-Павялецкая, адзін з 10-ці чыгуначных вакзалаў Масквы.
Вакзал быў пабудаваны ў 1900 годзе па праекце архітэктара А. Красоўскага для абслугоўвання Разана-Уральскай чыгункі. Назва дадзена ад пасёлку Павелец Разанскай вобласці. Павялецкі вакзал злучае сталіцу з Сярэднім і Ніжнім Паволжам; з вакзалу ідуць прыгарадныя электрацягнікі да аэрапорта «Дамадзедава» і ў Павялецкім напрамку да станцыі Узунава.
З Павялецкага вакзала адыходзяць цягнікі на Астрахань, Баку, Балакова, Балашоў, Валгаград, Варонеж, Грозны, Данецк, Краснадар, Ліпецк, Ліскі, Луганск, Махачкала, Назрань, Новамаскоўск, Новарасійск, Саратаў, Стаўрапаль, Тамбоў, Ялец.
Гл. таксама Музей Маскоўскай чыгункі
Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі Расіі Катэгорыя:Замаскварэчча Катэгорыя:З’явіліся ў 1900 годзе Катэгорыя:1900 год у Маскве Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі паводле алфавіта Катэгорыя:Пазакласныя станцыі Катэгорыя:Чыгуначныя вакзалы паводле алфавіта