Берлінская архідыяцэзія () — архідыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Берлін, Германія. У Берлінскую мітраполію ўваходзяць Гёрліцкая і Дрэздэнска-Мейсенская дыяцэзіі. Кафедральным саборам Берлінскай архідыяцэзіі з'яўляецца царква святой Ядвігі. 300px|left|thumb|Сабор Святой Ядвігі, Берлін, Германія

Гісторыя Хрысціянства з'явілася на тэрыторыі сённяшняй Берлінскай архідыяцэзіі ў XII стагоддзі і было непасрэдна звязана з дзейнасцю Святога Ота Бамбергскага.

13 жніўня 1930 года Рымскі Папа Пій XI выдаў булу Pastoralis officii nostri, якой пераўтварыў Апостальскую адміністратуру Берліна ў Берлінскую дыяцэзію, перадаўшы ёй частку тэрыторыі Уроцлаўскія архідыяцэзіі.

28 чэрвеня 1972 года Берлінская дыяцэзія перадала частку сваёй тэрыторыі для стварэння новых Шчэцінска-Каменскай, Кашалін-Калобжагскай і Зялёнагурска-Гожаўскай дыяцэзій.

27 чэрвеня 1994 года дыяцэзія Берліна была збудавана ў ранг архідыяцэзіі.

Ардынарыі дыяцэзіі біскуп Хрысціян Шрайбер (13.08.1930 — 1.09.1933); біскуп Нікалаус Барэс (27.10.1933 — 1.03.1935); кардынал Конрад фон Прэйзінг Ліхтэнег-Мос (5.07.1935 — 21.12.1950); біскуп Вільгельм Вескам (4.06.1951 — 21.08.1956); кардынал Юліус Аўгуст Дзёпфнер (15.01.1957 — 3.07.1961) — прызначаны архібіскупам Мюнхена і Фрайзінга; кардынал Альфрэд Бенгш (16.08.1961 — 13.12.1979); кардынал Іаахім Майснер (22.04.1980 — 20.12.1988) — прызначаны архібіскупам кёльнскім; кардынал Георг Максіміліян Штэрцінскі (28.03.1989 — 24.02.2011); кардынал Райнер Марыя Вёлькі (2.07.2011 — 11.07.2014) — прызначаны архібіскупам кёльнскім. Sede Vacante

Крыніца Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Citta del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3 Була Pastoralis officii nostri, AAS 23 (1931), стар. 34

Спасылкі Афіцыйны сайт Інфармацыя

Катэгорыя:Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Германіі