Акністае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 15 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, на поўдзень ад возера Белае, у басейне ракі Волта.
Плошча паверхні 0,01 км². Даўжыня 0,17 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км.
Знаходзіцца на балоце Мох у межах ландшафтнага заказніка Ельня. Берагі забалочаныя, тарфяністыя. На поўначы злучана ручаём з возерам Жучына.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна