Ко́ўпіца звычайная (Platalea leucorodia) — невялікая балотная птушка з роду сямейства .

Апісанне Даўжыня цела 75—90 см, размах крылаў 115—145 см. Маса каля 1,5 кг. Самка крыху меншая за самца. Белая, з цёмна-жоўтым чубам і жоўтымі плямамі на грудзях. Плоская, шырокая і доўгая дзюба, чорна-бурая з жоўтым канцом. Маладыя без чуба, дзюба палева-цялеснага колеру, канцы крылаў чорныя. Пераважна маўклівая птушка, часам клякоча, акрамя гэтага выдае глухія гукі. Корміцца беспазваночнымі.

Пашырэнне Арэал разарваны — паўднёвы ўсход Еўропы, лакальна трапляецца на Іберыйскім паўвостраве, у Галандыі, Францыі, Даніі, Чэхіі і Славакіі, Германіі, Літве, Малой Азіі і паўднёвай частцы Азіі без Індакітая і поўдня Кітая, лакальна ў Паўночнай Афрыцы.

Насяляе берагі кантынентальных вадаёмаў і марскіх заток, якія густа параслі трыснягом і кустамі. Да сярэдзіны XIX ст. гнездавалася на Пінскіх балотах.

Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. Залятае ў розныя еўрапейскія краіны, нават у Швецыю, Нарвегію, Фінляндыю і на Фарэрскія астравы. Месца зімовак: на захадзе трапічнай Афрыкі, на рацэ Ніл, у басейне Міжземнага мора, у Заходняй і Паўднёвай Азіі (Іран і Індыя).

Асаблівасці біялогіі Гняздо ў калоніі, на заламаным трыснягу або ў кустах (радзей на дрэвах). Гэта плоская кучка з галінак і лісця кустоў і трыснягу. Дыяметр новых гнёздаў 80 см, вышыня 40—60 см. Гнёзды ў цэнтры калоніі знаходзяцца паблізу адно ад аднаго, па краях — даволі далёка.

Яйкі 3—5 (часам 2—7) акруглыя або амаль акруглыя, белыя з чырвона-карычневымі крапінамі і мазкамі, якія часта ў выглядзе вянка знаходзяцца каля тупога канца.

Падвіды P. l. leucorodia — паўднёвая Іспанія і ад паўднёва-ўсходняй Еўропы да Сярэдняй і Усходняй Азіі, на поўдні — да Персідскага заліва, Індыі і Шры-Ланкі; P. l. balsaci — узбярэжжа і астравы Маўрытаніі; P. l. archeri — узбярэжжа Чырвонага мора і Самалі.

Літаратура Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Катэгорыя:Ібісавыя