Італья́нскі фронт Пе́ршай сусве́тнай вайны́ ― адзін з франтоў Першай сусветнай вайны.
На Італьянскім фронце ваявалі войскі Італіі і войскі саюзных ёй дзяржаў (Брытанская імперыя, Францыя, ЗША) супраць войскаў Аўстра-Венгрыі і Германіі. Баявыя дзеянні на Італьянскім фронце працягваліся з мая 1915 года да лістапада 1918 года.
Італьянскі тэатр ваенных дзеянняў размяшчаўся ўздоўж усёй аўстра-італьянскай мяжы, ад Трэнціны да Адрыятычнага мора. Нягледзячы на тое, што Італія была членам Траістага саюза, з пачатку вайны яна захоўвала нейтралітэт, а ў 1915 годзе пасля працяглых ваганняў уступіла ў сусветную вайну на баку Антанты. Галоўным фактарам уступу Італіі ў вайну на баку Антанты стала жаданне правесці значныя тэрытарыяльныя змены за кошт Аўстра-Венгрыі.
Пасля ўступлення ў вайну італьянскае камандаванне планавала правесці магутны наступ углыб тэрыторыі Аўстрыі і захапіць шэраг важных гарадоў, аднак неўзабаве баявыя дзеянні на Італьянскім тэатры ваенных дзеянняў набывалі характар пазіцыйных, аналагічных да баявых дзеянняў на Заходнім фронце.
У 1915 годзе наступальная ініцыятыва была на баку Італіі, аднак італьянскае камандаванне не змагло ажыццявіць удалы наступ. У 1916 годзе аўстра-венгерская армія нанесла паражэнне італьянскай арміі ў бітве пад Трэнцінай, аднак італьянская армія дзякуючы дапамозе саюзнікаў здолела спыніць прасоўванне праціўніка. У 1917 годзе італьянская армія ажыццявіла паспяховыя летнія аперацыі, аднак восенню пацярпела поўнае паражэнне пры Капарэце і адступіла на 70-110 км углыб Італіі. Увесь 1918 год Італія аднаўлялася пасля разгрому пры Капарэце і ўвосень 1918 змагла перайсці ў наступ, разграміўшы аўстрыйскую армію, якая напалову распалася. 3 лістапада 1918 года баявыя дзеянні на Італьянскім фронце завяршыліся.
Напярэдадні вайны Перадгісторыя ўступу Італіі ў вайну Да 1870 года ўся паўночная Італія ўваходзіла ў склад Аўстрыйскай імперыі, Папа Рымскі кіраваў вялікімі тэрыторыямі ў цэнтры паўвострава, а Паўднёвая Італія знаходзілася пад кантролем Францыі. Ад Турына да франка-швейцарскай мяжы размяшчалася герцагства Віктара Эмануіла II. Паступова герцаг Савойскі дамогся аб’яднання Італіі. Спачатку ён дамогся ўлады над Неапалем і Сіцыліяй, аднак у адкрытае супрацьстаянне з Аўстрыйскай імперыяй герцаг намагаўся не ўступацьЗагладзін М. В., Всемирная история. С древнейших времен до конца XIX века, Москва-2006, ISBN 5-94853-476-6. Але неўзабаве ў паўночных раёнах Італіі пачалася нацыянальна-вызваленчая барацьба супраць аўстрыйскага панавання. Заручыўшыся падтрымкай Францыі, Віктар Эмануіл II уступіў у вайну супраць аўстрыйцаў. Італьянскія войскі атрымалі перамогу пад Сальферына і аўстрыйцы пагадзіліся на заключэнне міру. Пасля гэтага Віктар Эмануіл II засяродзіў усе намаганні па аб’яднанні краіны на яе цэнтральных абласцях. Аднак, пасля таго як кантроль над цэнтральнай Італіяй быў устаноўлены, а Папа Рымскі зрынуты, аб’яднаная Італія апынулася незадаволенай умовамі міру з Аўстрыйскай імперыяй. Пагадненне пакідала за Аўстрыяй вялікія тэрыторыі, якія спакон веку былі італьянскімі. Італьянская грамадскасць патрабавала вяртання зямель: Венецыі, Істрыі, Далмацыі і іншых, а таксама стварэння «Вялікай Італіі». У 1866 годзе Італія выступіла саюзнікам Прусіі ў вайне супраць Аўстрыі і змагла адабраць Венецыю.
Аўстрыйская імперыя была галоўным праціўнікам Італіі, і жаданне далучыць землі, якія ўваходзілі ў склад Аўстра-Венгерскай імперыі, у рэшце рэшт і прымусіла Італію ўступіць у вайну.
Уступ Італіі ў Траісты саюз Неўзабаве знешняя палітыка Італіі змянілася. Да васьмідзясятых гадоў XIX стагоддзя Італія была ўжо аб’яднанай і цэнтралізаванай і пачала прэтэндаваць на вядучыя ролі ў Еўропе; паколькі ў Італіі не было калоній, улада энергічна спрабавала гэта выправіць. Асноўным рэгіёнам каланіяльнай экспансіі Італіі стала Паўночная Афрыка. Тут італьянскія інтарэсы ўшчыльную сутыкнуліся з каланіяльнымі інтарэсамі Францыі. Напружанасць у адносінах з Францыяй падштурхнула краіну да саюзу з Германіяй — асноўным праціўнікам Францыі. Італьянскі ўрад таксама спадзяваўся на тое, што з дапамогай дыпламатычнага ціску Германія прымусіць Аўстра-Венгрыю перадаць Італіі «спрадвечныя Італьянскія» тэрыторыі.
У 1882 годзе Італія нечакана далучылася да Траістага саюза, у які акрамя Італіі ўвайшлі Германія і Аўстра-Венгрыя. Члены Траістага саюза заключылі абарончую здзелку, гэта значыць, у выпадку нападу на адну з краін-удзельніц пакта знешніх агрэсараў, дзяржавы павінны былі ажыццяўляць сумесныя абарончыя дзеянніО. С. Сорока-Цюпа, А. О. Сорока-Цюпа, Новейшая история зарубежных стран XX-начало XXI века, Москва-2005, ISBN 5-09-013940-7.
Уступ Італіі ў вайну
28 ліпеня 1914 года, пасля забойства эрцгерцага Франца Фердынанда і «ліпеньскага крызісу», Аўстра-Венгрыя абвясціла Сербіі вайну, у выніку чаго пачалася Першая сусветная вайна. Аўстра-Венгрыя і Германія адразу ж запатрабавалі ад Італіі ўступіць у вайну на баку Траістага саюза. Аднак 3 жніўня 1914 года кароль Італіі Віктар Эмануіл III паведаміў германскаму імператару Вільгельму II, што ўмовы ўзнікнення вайны не адпавядаюць умовам пагаднення траістага саюза, пры якіх Італія павінна была ўступіць у вайну: Аўстра-Венгрыя першай абвясціла вайну, гэта значыць не была ахвярай агрэсіі. У той жа дзень італьянскі ўрад апублікаваў дэкларацыю аб нейтралітэце. Аднак італьянскае кіраўніцтва разумела, што для таго, каб атрымаць жаданыя тэрыторыі краіне прыйдзецца ваяваць, а працяглы нейтралітэт у сусветнай вайне можа мець наступствы. З пачаткам вайны абедзве кааліцыі пачалі актыўную дзейнасць па прыцягненні Італіі ў вайну на сваім баку. Італьянскі ўрад гэта ўсведамляў і спрабаваў выгандляваць у кожнага боку ўдалыя ўмовы пасляваенных набыткаў.
З пачатку вайны Рым пачаў перамовы з прадстаўнікамі Антанты і Цэнтральных дзяржаў. У выніку італьянскі ўрад схіліўся да выступу ў вайне на баку Антанты.
26 красавіка 1915 года ў Лондане паміж італьянскай дэлегацыяй і дэлегацыяй Антанты было заключана пагадненне. Паводле ўмоў дагавора Італія абавязвалася ўступіць у вайну на баку Антанты на працягу бліжэйшага месяца. У сваю чаргу Брытанская імперыя дала Італіі крэдыт на суму 50 млн фунтаў стэрлінгаў. Італіі паабяцалі шэраг тэрыторый, якія ўваходзілі ў склад Асманскай і Аўстра-Венгерскай імперый: вобласць Трэнціна-Альта-Адыджэ, Трыест, Паўднёвы Ціроль, Істрыю і Далмацыю. Заключыўшы Лонданскае пагадненне, Італія адмовілася ад сваіх абавязацельстваў, узятых пры далучэнні да Траістага саюза.
У сваю чаргу, каб папярэдзіць выступ Італіі на баку Антанты, Германія дамаглася ад Аўстра-Венгрыі абяцанняў аб перадачы Італіі пасля вайны тэрыторый, населеных італьянцамі. Нямецкі амбасадар у Італіі граф фон Белаў паведаміў пра гэта абяцанне Джавані Джаліці, які быў лідарам італьянскіх нейтралістаў. Джаліці заявіў у парламенце аб тым, што Італіі неабходна захаваць нейтралітэт, яго падтрымалі 320 з 508 дэпутатаў італьянскага парламента, пасля чаго прэм’ер-міністр Саландра падаў у адстаўку.
Аднак у гэты час у краіне набыў папулярнасць рух за ўступленне ў вайну на баку Антанты, які ўзначальвалі сацыяліст Беніта Мусаліні і пісьменнік Габрыэле д’Анунцыа. Яны арганізавалі дэманстрацыі супраць парламента і «нейтралістаў», дамагаючыся ўступлення Італіі ў вайну. Кароль Віктар Эмануіл III не прыняў адстаўкі Саландры, а Джаліці быў вымушаны пакінуць сталіцу.
23 мая 1915 года Італія абвясціла вайну Аўстра-Венгрыі.
Асаблівасці Італьянскага фронту Пасля ўступу Італіі ў вайну ўтварыўся новы фронт — італьянскі. Арэнай баявых дзеянняў станавіліся аўстра-італьянскія памежныя раёны. Мяжа Італіі і Аўстра-Венгрыі праходзіла ў Альпах, аўстрыйскія валоданні (Трэнцінскі раён) клінам уразаліся ў італьянскую тэрыторыю, даючы аўстра-венгерскаму камандаванню вялікія выгады, паколькі, пачаўшы наступ у гэтым раёне, аўстра-венгерскія войскі маглі лёгка прадрацца да Ламбардыі і нават да Венецыянскай даліны. Таксама важным участкам Італьянскага фронту была даліна ракі Ізонцы.
Горныя ўмовы фронту дыктавалі новыя ўмовы тактыкі. Напрыклад, звычайная стратэгічная задача — абыход і атака флангаў праціўніка — вырашалася незвычайнымі спосабамі. У горных умовах, асабліва ў раёне Трэнціна, войскі перавозіліся і пастаўляліся з дапамогай сістэмы фунікулёра і лінных дарог, у тоўшчы скальных парод прабіваліся штучныя пячоры-ўмацаванні. Для вядзення баявых дзеянняў у гарах ствараліся спецыялізаваныя элітныя падраздзяленні: Alpini — баявыя скалалазы і Arditi — штурмавыя атрады, якія ўжываліся для прарыву варожай абароны, знішчэння драцяных загарод і штурму ўмацаванняў. Гэтыя падраздзяленні мелі спецыяльнае абсталяванне, неабходнае падчас баявых дзеянняў у гарах.
Таксама горы дыктавалі і незвычайныя ўмовы для авіяцыі. Абмежаваная паветраная прастора зрабіла звычайныя двухмесныя самалёты-разведчыкі вельмі ўразлівымі. Апроч таго, горныя ўмовы патрабавалі ад самалёта большай вышыннасці і добрай манеўранасці. Напрыклад, у аўстрыйскага самалёта Österreichische Aviatik DI, які добра зарэкамендаваў сябе на Усходнім фронце, ва ўмовах Італьянскага фронту з’явіліся значныя праблемы з астуджэннем рухавіка.
Менавіта Італія ўпершыню ўжыла аднамесныя фотаразведвальныя мадыфікацыі знішчальнікаў. Вельмі паказальным палётам для далёкай авіяцыі стаў палёт 87-й італьянскай эскадрыллі пад камандаваннем пісьменніка Габрыэле Д’Анунцыа (які пайшоў на фронт у пачатку вайны), над Венай, з раскіданням ўлётак. Таксама Італьянскі тэатр ваенных дзеянняў прымушаў праціўнікаў надаваць значную ўвагу развіццю бамбавальнай авіяцыі. У сваю чаргу італьянскае камандаванне надавала значную ўвагу стварэнню цяжкага бамбавіка. Гэтыя самалёты маглі данесці да далёкіх мэтаў большы бомбавы груз, чым двухмесныя бамбавікі — да лініі фронту. У ходзе баявых дзеянняў італьянскія бамбардзіроўшчыкі «Caproni» часта падтрымлівалі італьянскую артылерыю падчас падрыхтоўкі наступу. Таксама такія самалёты нярэдка ўдзельнічалі ў «спецыяльных аперацыях», якія часта ажыццяўляліся на Італьянскім фронце. Звычайна такія аперацыі ўключалі закід да варожага тылу агентаў са зброяй, радыёстанцыямі або паштовымі галубамі. У адной з гэтых аперацый удзельнічаў найбольш выніковы лётчык-знішчальнік Італьянскага фронту канадзец маёр Уільям Баркер (46 перамог).
Планы і сілы бакоў Планы бакоў і разгортванне войскаў Зыходзячы з палітычных задач і ўлічваючы асаблівасці тэатра ваенных дзеянняў, італьянскае камандаванне распрацавала план, які прадугледжваў актыўны наступ ў даліне ракі Ізонцы. Таксама гэты план прадугледжваў стратэгічную абарону італьянскай арміі на паўночных і паўночна-ўсходніх участках дзяржаўнай мяжы, дзе размяшчаліся цяжкадаступныя Юлійскія, Кадорскія і Карнійскія Альпы. Акрамя галоўнай наступальнай аперацыі, італьянскае камандаванне планавала ажыццяўленне частковай наступальнай аперацыі ў Паўднёвым Ціролі і захоп Трэнты.
Такім чынам, для італьянцаў набывалі вялікае значэнне абодва флангі іх фронту: правы фланг, дзе вызначаўся галоўны наступ, і левы фланг, які неабходна было прыкрываць з-за пагрозы ўварвання аўстра-венгерскіх войскаў у Ламбардыю. Гэтыя абставіны прымушалі італьянскае камандаванне вылучыць даволі значныя сілы з ударнай групоўкі і накіраваць іх на прыкрыццё мяжы паблізу ТрэнціныЛ. Вілары. Ван 1915–1918 рр. .
Сутнасць плана італьянскага наступу заключалася ў наступным: неабходна было скарыстацца тым, што асноўныя сілы аўстра-венгерскай арміі вясной 1915 года знаходзіліся на Усходнім фронце і вялі жорсткія баі з расійскай арміяй, затым ажыццявіць агульны наступ у даліне Ізонцы і завалодаць усіма пераваламі і важнымі пунктамі на дзяржаўнай мяжы і такім чынам пазбавіць аўстрыйцаў у будучыні магчымасці ажыццяўляць наступальныя аперацыі.