Мастацкі павільён «Цвета Зузарыч» () — мастацкая галерэя ў Бялградзе, размешчана ў парку Калемегдан.

Пабудаваны ў 1928 годзе Бялградскім таварыствам аматараў мастацтваў па праекце архітэктара Браніслава Коіча (). Мае выставачныя і канцэртную залы. Да Другой сусветнай вайны гэта была адзіная выставачная галерэя ў Бялградзе, дзе праходзілі ўсе выстаўкі мясцовага і замежнага мастацтва.

У 1973 годзе галерэі прысвоены статус помніка культуры.

Гл. таксама Цвета Зузарыч

Спасылкі

Umetnički paviljon Cvijeta Zuzorić Уметнички павиљон Цвијета Зузорић

Катэгорыя:Славутасці Бялграда Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Бялграда Катэгорыя:мастацкія галерэі Катэгорыя:Бялград