Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі — некамерцыйны вуснагістарычны праект, прысвечаны тэматыцы палітычных рэпрэсій на тэрыторыі Беларусі на працягу савецкага перыяду.
Гісторыя стварэння
У 2007 годзе рух «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» распачаў кампанію «Пакаянне», у межах якой адбываліся сустрэчы з былымі вязнямі лагероў, запіс іх успамінаў і збор матэрыялаў па тэме рэпрэсій .
У 2012 годзе ўтварылася самастойная грамадзянская ініцыятыва, якая на базе матэрыялаў, у тым ліку сабраных у межах кампаніі «Пакаянне», распачала стварэнне Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі.
У 2014 годзе створаны сайт віртуальнага музея . На дадзены момант музей даступны толькі ў рэжыме анлайн і ўсе матэрыялы і экспанаты музея выстаўляюцца ў віртуальнай экспазіцыі.
Канцэпцыя музея Музей карыстаецца падыходам вуснай гісторыі, дэманструючы ўспаміны жыхароў Беларусі, якія ад першай асобы распавядаюць пра рэпрэсіі ў савецкі час. Такім чынам, музей адлюстроўвае тую частку беларускай гісторыі, што слаба асветлена ў беларускай афіцыйнай гістарыяграфіі.
На дадзены момант экспазіцыя складаецца з сямі залаў: Савецкія міфы Храналогія рэпрэсій Ахвяры рэпрэсій Рэпрэсіўная сістэма Антысавецкі супраціў Рэабілітацыя Культура памяці
У якасці экспанатаў музея выступаюць аўдыё- і відэазапісы ўспамінаў рэпрэсаваных, фотаздымкі, дакументы і мапы, якія тычацца рэпрэсій у Беларусі. Таксама прадстаўлены гістарычныя артыкулы па тэме рэпрэсій і пошук інфармацыі пра рэпрэсаваных асоб на тэрыторыі БССР .
Партнёры У якасці партнёраў дадзенага праекту выступаюць Фонд Конрада Адэнаўэра і Беларускі архіў вуснай гісторыі.
Гл. таксама Рэпрэсіі ў БССР Курапаты
Спасылкі Сайт Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі Сайт Беларускага архіва вуснай гісторыі
Катэгорыя:Рэпрэсіі ў БССР Катэгорыя:Сайты Беларусі